«Nevermind» гурта Nirvana перавыдадуць да 20-годдзя альбома
31 августа 2011 Культура

«Nevermind» гурта Nirvana перавыдадуць да 20-годдзя альбома

+

Альбом Nirvana «Nevermind» будзе перавыдадзены ў верасні 2011 года. «Nevermind» будзе перавыдадзены ў дзвюх версіях — на чатырох CD і на адным DVD. Апроч 12 песень, якія былі на арыгінальнай кружэлцы, перавыданне будзе ўключаць розныя дадатковыя матэрыялы. У прыватнасці, бісайды — трэкі і фрагменты выступаў на BBC, што раней не выдаваліся. Новыя версіі «Nevermind» з’явяцца ў продажы 19 верасня 2011 года ў Вялікабрытаніі і 20 верасня — у ЗША.

Рэліз будзе прымеркаваны да 20-годдзя з дня выхаду арыгінальнага альбома. Кружэлка «Nevermind» трапіла ў продаж 24 верасня 1991 года. Лічыцца, што менавіта гэты дыск прыцягнуў увагу шырокай аўдыторыі да так званага «альтэрнатыўнага року». «Nevermind» — другі паўнавартасны студыйны альбом Nirvana. Пасля яго гурт выпусціў усяго адну студыйную кружэлку «In Utero» (рэліз адбыўся ў верасні 1993 года). У красавіку 1994 года лідар Nirvana Курт Кабэйн скончыў жыццё самагубствам.

+