Дзяўчына «Большого»:  Ліпень
14 июля 2015 Фото

Дзяўчына «Большого»: Ліпень

+

 

***

Не глядзі на мяне, не глядзі, адыдзі
Не чаруй так сабой і наяве, і ў сне!
Ты смяешся з мяне… Дык ідзі ж, не глядзі,
Бо замучыш, загубіш навекі мяне!

Погляд вочай тваіх душу змучыў маю, —
Праз яго я сябе не змагу аніяк:
То я рвуся к табе, то, як слуп той, стаю,
То жалею цябе, то кляну горка так.

Ты ж не любіш мяне, ты шукаеш другіх,
Туды пнешся, дзе звоняць дукаты, рублі…
А што я табе дам? Я ж бядней ад усіх,
У бадзянні цяжкім жывучы на зямлі.

поменять-на-эту

1

Анастасія, 23 гады, актрыса, мадэль.

Бедзен я, дык чым я за цябе заплачу?
Знаю — мала табе душы, сэрца майго:
Ты за грошы сябе прадасі панічу, —
Будзеш блізкай яму, будзеш жонкай яго.

Будзеш паняй ты жыць: смачна есць, доўга спаць,
Шапкі будзе знімаць прад табою народ,
А я буду цярпець і свой дзень праклінаць,
Праклінаць і цябе, і твой гэты паглёд.

Дык ідзі, не глядзі! Я баюся цябе;
Не мая ты цяпер і не будзеш маей.
Дык ідзі, бо загубіш мяне і сябе,
Бо кіпіць мая кроў, сэрца рвецца з грудзей!

***

Янка Купала

дзяўчына «Большого»

Фота:
  • Iгар Царукоў
Стыль:
  • Анатоль Трацэўскі
+