Палессе: рыхтуй лодку вясной
23 июня 2013 Фото

Палессе: рыхтуй лодку вясной

+

У гэты асушаны край старых вядзьмарак, Прыпяці-красуні і найпрыгажэйшых дзяўчат штогод вясною вяртаецца старажытнае мора Герадота. І некалькі тыдняў навокал — як колькі тысячагоддзяў таму — хвалі калышуць чаўны, а людзям застаецца толькі чакаць, калі сыдзе вада.

Фатограф Міхаіл Лешчанка падзяліўся з «Большим» фотаздымкамі пра месцы, дзе кожную вясну вады больш, чым зямлі.

 

000034

Сям-там пападаліся тыповыя постаці палешукоў і паляшучак, надзвычай паважных і нават гордых, бо яны так зняважліва паглядалі на ўсё, што не было палешуком…

Якуб Колас. «На ростанях»

 

000030

Вёска тулілася ля берага вострава — платы агародаў дзе-нідзе забягалі на куп’ё ўзболатка. З другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле. Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі ці жаўцелі да краю лесу палі, таксама скупыя, няўдзячныя, хоць у іх глебе і было менш пяску.

Іван Мележ. «Людзі на балоце»

 

000038

Няхай мы — тыя дрэвы ў полі, што стаяць пад ветрам, няхай нахіляюцца галіны ў той бок, куды дзьме вецер. Але ж ветры веюць з розных бакоў, і галіны хіляцца і туды, і сюды. Аднак здаровае, моцнае дрэва будзе стаяць роўна, а галіны яго больш нахіляцца ў той бок, адкуль свеціць сонца. Штука ж уся ў тым, як намацаць галінамі гэтае сонца.

Якуб Колас «У глыбі Палесся»

 

000031

Людзям тут трэба было жыць, і яны жылі. Аднастайныя, нудныя дажджы, што месяцамі лілі на мокрыя стрэхі, сцюдзёныя вятры, што люта білі ў замерзлыя вочкі-шыбы завеямі, цёплае сонца, што ўставала ў пагодныя дні над купамі алешніку, — усё бачыла гэты востраў заклапочаным, у няспыннай, штодзённай руплівасці. Людзі заўсёды чым-небудзь былі заняты: уранку і ўвечары, летам і зімою, у хаце, на двары, у полі, на балоце, у лесе…

Іван Мележ. «Людзі на балоце»

 

0000010

Нaдвор’е было ціхaе, цёплaе. Веснaвое сонцa грэлa ўжо як след. Дрэвы зелянеліся. То былa ўжо другaя пaводкa нa Пaлессі ў гэтым годзе. Першы рaз aдбылaся янa з месяц нaзaд, з крыгaмі, зaмaрaзкaмі. Пaсля тaго тыдні сa двa трымaлaся сaпрaўднaя, цёплaя вяснa. У іншых месцaх прыступілі ўжо дa ворывa, сяўбы, a ў гэтaй нізіне ўсё яшчэ збірaлaся вaдa з дaлёкіх aколіц, aсaблівa з поўнaчы.

Янка Маўр. «Палескія рабінзоны»

 

000037

Балота як возьме нагу… зацягне ўсяго. Душу зацягне…

Іван Мележ. «Людзі на балоце»

Фота:
  • Miхаiл Лешчанка
+