Стылягі
21 июня 2016 Фото

Стылягі

Кажуць, што Янка Купала і Якуб Колас былі зухаватымі хлапцамі, па якіх плакала не адно жаночае сэрца. Каб высветліць, так гэта ці не, «Большой» пагартаў старыя здымкі і сумесна з Hugo Boss зрабіў фотасэт сучасных беларускіх пісьменнікаў Вiктара Марцiновiча i Антона Кашлiкава, па якіх сумуюць жанчыны.

Стылягi Якуб Колас

 

Хадзіў Колас звычайна ў касцюме ды рубашцы з гальштукам. Боты ў яго былі шнураваныя, вось як зараз на помніку. Зімой апранаў паліто з каракулевым каўнерам, летам насіў шапку-аладку. Затое гадзіннік у яго быў адмысловы: кішэнны, «Павел Бурэ», наручныя ён не прызнаваў.

З успамінаў Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча, яго малодшага сына

Стылягi Виктор Мартинович

 

Рядом с чахлой, как полевые цветы Глусского района, продавщицей стоял одетый в черную майку и черные брюки мужчина, грудь которого была осенена беджем «Охрана». На брюках мужчины ясно различались стрелки, которые хорошо бы смотрелись с галстуком, но выглядели странно и даже угрожающе в сочетании с майкой.

Виктор Мартинович, «Сфагнум»

Стылягi Янка Купала

 

Янка Купала ў тыя часы хадзіў у цёмна-зялёным фрэнчы, галіфэ і крагах − такая была мода ў пасляваенны час…
Замежны шэры касцюм, гальштук, белы каўнерык − усё ляжала на ім натуральна, не вылучалася ніякай знарочыстай франтаватасцю і ўсё гэта імпанавала, спалучалася з тою падцягнутасцю, самадысцыплінай духу, якія спрыялі вялікай і рознабаковай яго творчай дзейнасці.

З успамінаў сучаснікаў Янкi Купалы

Стылягi Антон Кашликов

 

Мне не ўсё роўна, як апранацца. Я з вялікім сумневам стаўлюся да ружовых ласінаў і адзення леапардавай расфарбоўкі. Усё астатняе − магчыма.

Антон Кашлiкаў

Стылягi Якуб Колас

 

Калі бацька ездзіў у Парыж на Сусветны кангрэс абароны культуры, улады пастараліся ды пашылі яму касцюм. Бо ехаць у замежжа ў тым, што ён тут насіў, − гэта як зараз у горад у лапцях выйсці. Калі бацька вярнуўся ды расклаў рэчы, наша домработніца падышла, узяла адну рубашку ды гаворыць: «Вось гэта бачна, што Парыж!» А маці ёй: «Ідзіце ў наш магазін, гэты Парыж там куплены».

З успамінаў Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча, яго малодшага сына

Стылягi Виктор Мартинович

 

Под пиджаком была белая майка, которая легкой промышленностью выпускается с мыслью о бегунах, атлетах и других спорт-сменах, но в торговой сети востребована в первую очередь алкоголиками и деклассированными элементами. Майка выгодно обнажала миру часть наколок, покрывавших грудь, руки и шею говорящего с той же плотностью (и корявостью!), с какой стены иных сохранившихся первобытных пещер украшены древними наскальными рисунками.

Виктор Мартинович, «Сфагнум»

Стылягi Антон Кашликов

 

Калі гэта не кідаецца ў вочы − я не звяртаю ўвагу, як апрануты іншыя людзі. У першую чаргу вопратка − гэта мессэдж, які табе свядома ці падсвядома даносяць. Але я досыць няўважлівы і досыць паблажлівы да таго, як апранаюцца людзі. Мяне больш цікавяць словы, учынкі.

Антон Кашлікаў

Стылягi Янка Купала

 

Ён лёгка ступаў у палатняных, на вяровачных падэшвах чаравіках, памахваючы тонкім прыгожым кійком з манаграмамі. Кожны яго блізкі сябар прыбіваў на гэты кіёк сваю срэбную памятку-манаграму: гэта было ў модзе, таксама, як і шырокі пояс з металічнымі спражкамі і нашытымі скуранымі кішэнькамі для гадзінніка і сцізорыка. Пояс зграбна падбіраў у таліі парусінавыя штаны і часучовую кашулю пад сінім пінжаком.

З успамінаў сучаснікаў Янкi Купалы

Стылягi Антон Кашликов

 

Ці абавязаны пісьменнік надаваць увагу стылю? Абавязаны. Пісьменнік увогуле абавязаны і павінен − усім і ўсяму. Але ў першую чаргу сабе. І яго першы абавязак − умець з лёгкасцю і задавальненнем забіваць на ўсіх, хто спрабуе табе нешта прад’явіць з абавязкаў.

Антон Кашлiкаў

Одежда: магазин Boss Hugo Boss, г. Минск, пр-т Независимости, 12, тел. +375 17 328 67 30, www.fh.by
Место: Дом-музей Якуба Коласа, ул. Академическая, 5, тел. +375 17 284 19 40

Фото:
  • Александр Обухович и Фонды Государственного литературного музея Янки Купалы и Государственного литературно-мемориального музея Якуба Коласа