18+

Абжэршыся салодкім шумам. Калонка Альгерда Бахарэвіча
10 мая 2018 Колонки

Абжэршыся салодкім шумам. Калонка Альгерда Бахарэвіча

+
Калі б пісьменнік Альгерд Бахарэвіч меў дачыненне да стварэння сацыяльнай рэкламы, што трывала асела на гарадскіх білбордах, адзін з прыдуманых ім слоганаў гучаў бы так: «За ціхую Беларусь!»

Альгерд Бахаревич

Калі вяртаешся на радзіму з доўгіх замежных паездак, больш за ўсё ў гэтай краіне здзіўляе… Не, не колькасць міліцыі і не шырыня праспектаў, не хруст драніка і не кошты на цыгарэты.

Шум. Навязлівы, салодкі і неадчэпны, як прыліплая да мозга жуйка. Уладны і тупы рытм, пазбаўленыя сэнсу словы, мільгаценне крыклівых кадраў і істэрычных галасоў. Фонавы шум, у якім ты патанаеш — і не чуеш самога сябе.

У нас паўсюль нешта гучыць, нешта ўключана, нешта напаўняе сабой прастору. Музычка, песенька, балбатня, жарцікі, шансончык, аркестрык, усялякая папсень, нейкія маршы… Такое адчуванне, што гэтыя людзі, спажыўцы шуму, упершыню адкрылі для сябе існаванне аўдыёносьбітаў. І цяпер выхваляюцца адно перад адным: у каго круцей, гучней і бязглуздзей.

Беларусь — краіна шуму. Бязлітаснага і бессэнсоўнага. А яшчэ — бясплатнага.

Я люблю паўтараць, што Беларусь — гэта Еўропа. Проста іншая. Але, магчыма, Еўропа тым і адрозніваецца ад другіх краёў, што тут можна, едучы ў цягніку, слухаць грукат колаў, можна слухаць дождж за акном кавярні, размову ветру і лісця, можна спакойна сядзець за кнігай або проста спаць. У Еўропе можна пачуць сябе. Я не магу ўявіць вагон Deutsche Bahn, дзе гадзіну за гадзінай на ўсю моц круцяць «Рамштайн», або польскі ці францускі бус, дзе кіроўца вымушае пасажыраў слухаць сваё любімае ток-шоу.

Можа, мы нешта хаваем? Так упарта шумяць толькі ў тым выпадку, калі займаюцца нечым забароненым і не хочуць сябе выдаць. Краіна, пра якую ў свеце мала хто ведае, увесь час перакрыквае сама сябе. Цікава: калі ў гэтага народа забраць шумавыя цацкі — што ад яго застанецца? Калі адначасова выключыць усе гэтыя радыё і іншыя скрынкі, што лямантуюць у маршрутках, цягніках, крамах, кавярнях, рэстарацыях, на базарах і на вуліцах — ці вытрымае Беларусь цішыню? Ці зможа перажыць гэтую раптоўную сустрэчу з самой сабой?

Беларусь — краіна шуму. Бязлітаснага і бессэнсоўнага. А яшчэ — бясплатнага. Шум — нічога не каштуе, як пакет на касе. Колькі ні тлумач касіркам, што пластык неэкалагічны, адказам будзе: яны ж бясплатныя. Дык у чым праблема? Можа, у кнопцы? Дзе твая кнопка, Беларусь?

Прыкладна раз на месяц мы з жонкай карыстаемся паслугамі айчыннай чыгункі.

Кожнага разу, сядаючы ў цягнік Гомель — Менск, ты не ведаеш, якое кіно табе пакажуць. Інтрыга! У мінулую паездку гэта быў расейскі «Ералаш» пачатку 90-х: больш за тры гадзіны запар, нон-стоп. Неперадавальны дух той эпохі, калі за «Снікерс» маглі задушыць, жуйку жавалі адну на пяцярых, а слова «рэкецір» вымаўлялі з той самай павагай, з якой цяпер кажуць: «праграміст».

Я не магу ўявіць вагон Deutsche Bahn, дзе гадзіну за гадзінай на ўсю моц круцяць «Рамштайн».

Але з «Ералашам» нам яшчэ пашанцавала. Беларуская чыгунка — гэта гульня ў рулетку: можа выпасці які-небудзь савецкі «Д’Артаньян» або «Шэрлак Холмс», а можа — расейскі серыяльчык. Апошні варыянт можна параўнаць з шумавой атакай зомбі: незлічоныя полчышчы бяздарных слоў, вымаўленых няўмелымі акцёрамі, пікіруюць проста ў цэнтр тваёй свядомасці. Шумавая зброя трапіла ў цэль.

«Выключыце гэта!» — кажаш правадніку, і ён пазірае на цябе як на ідыёта: праціўнік камфорту заўжды ёсць праціўнікам прагрэсу. Толькі ерэтык або тэрарыст можа мець нешта супраць «Ералаша».

І вось ты ў роспачы абарочваешся на іншых пасажыраў, шукаючы падтрымкі. Ты нават гатовы пачаць галасаванне — хоць ужо зразумеў, што прайграў. Яны не аддадуць табе свой шум, бо яго чуеш толькі ты. А таму — дай ім даглядзець іх кіно. Засталося ўжо няшмат. Па́ра станцый. А там, нарэшце, яна — цішыня.

Иллюстрация:
  • Олег Костюченко. Ухо Ван Гога. Холст, масло, 60х60 см. Фрагмент
+

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/