«J:морс» выдалі першы ў Беларусі відэаканцэрт 360 градусаў
7 апреля 2016 Музыка

«J:морс» выдалі першы ў Беларусі відэаканцэрт 360 градусаў

+

Гурт «J:морс» прадставіў у інтэрнэце відэаканцэрт «Воздух 360° Live», зняты ў фармаце панарамнага відэа – глядач можа самастойна змяняць напрамак агляду ў любы бок у рэжыме рэальнага часу.
«Воздух 360° Live» з’яўляецца відэаверсіяй аншлагавай канцэртнай прэзентацыі новага альбома «Воздух», якую стварыла творчая суполка Ideas Studio. Гэта першы ў Беларусі афіцыйны музычны рэліз вялікай працягласці ў такім фармаце.

Канцэрт можна бясплатна глядзець на YouTube без дадатковых прыстасаванняў. Можна яго і проста слухаць. Але ёсць і прасунуты варыянт – пры праглядзе на тэлефоне з дапамогай адмысловых акуляраў – Google Cardboard (і іх аналагаў) можна паспрабаваць эфект віртуальнай рэальнасці. Набыць акуляры, аздобленыя адмыслова пад гэты рэліз, можна на сайце OZ.by.

– Нам падабаецца эксперыментаваць з рознымі тэхнічнымі штукамі. Для мяне найбольш цікавы момант праекта ў тым, што ўпершыню кожны глядач здолее пабываць з намі ў розных кутках сцэны, пастаяць побач з кожным удзельнікам гурта, паглядзець ва ўсе бакі яго вачыма. Прычым у акулярах атрымліваецца амаль поўны эфект прысутнасці, – распавёў лідар гурта Уладзімір Пугач.

Тым часам 19 красавіка ў ПК Прафсаюзаў у Мінску гурт «J:морс» прэзентуе праграму «Песни для Джульетты. Акустика». Квіткі ад 350 да 550 тыс. руб. Інфалінія і дастаўка (без нацэнкі): (029) 851 77 06, (044) 551 77 06.

+

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/