AD.NAK! запрашае на відэапаказ беларускамоўнай рэкламы

AD.NAK! запрашае на відэапаказ беларускамоўнай рэкламы

+

28 мая ў 19.00 у культурнай прасторы Studio67 у межах шостага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! адбудзецца паказ найлепшых беларускамоўных рэкламных відэаролікаў за ўсю гісторыю існавання Фестывалю.

Ва ўсіх гасцей будзе магчымасць паглядзець самыя цікавыя відэаролікі ў рэжыме нон-стоп. Відэапаказ беларускамоўнай рэкламы — гэта добрая магчымасць яшчэ раз успомніць сацыяльныя, камерцыйныя і вірусныя беларускамоўныя ролікі, якія атрымлівалі ўзнагароды Фестывалю ў розныя гады.

Ролікі-пераможцы і прызёры пяці Фестываляў у адным месцы і ў адзін час! Без перапынкаў на серыялы і вячэрнія выпускі навінаў!

Чакаем вас!

Pajyralniki_1280

28 мая, 19.00.
Культурная прастора Studio67 (г. Мінск, пр. Партызанскі, 2А, ІІ паверх).
Уваход вольны!
Каб стаць удзельнікам відэапаказу, дастаткова націснуць пімпачку “Пайду” ў фэйсбуку.

Вось некалькi ролiкаў, якiя атрымлiвалi ўзнагароды ў розныя гады ў розных намiнацыях. Сапраўды ёсць, на што паглядзець!

Дарэчы, яшчэ не позна падаць сваю работу на Шосты AD.NAK! . Дэдлайн прыёму работ — 1 чэрвеня. А фінальная частка Фестывалю — урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адукацыйнай праграмай — пройдзе 2 ліпеня ў Мінску.

+