Героем трэцяга этапа лiтаратурнага праекта MOVABOX стаў паэт Віктар Жыбуль
10 февраля 2017 Новости партнеров

Героем трэцяга этапа лiтаратурнага праекта MOVABOX стаў паэт Віктар Жыбуль

+
9 лютага ў межах MOVABOX – сацыяльна-культурнай ініцыятывы кампаніі velcom, накіраванай на падтрымку сучаснай беларускай літаратуры, – быў прадстаўлены новы аўтар, творчасці якога будзе прысвечаны чарговы этап праекта. Ім стаў паэт-авангардыст і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль.

Movabox-Жибуль

З гэтай нагоды абнавіўся сайт праекта movabox.by. Гэтым разам арганізатары вырашылі звярнуцца да новай для праекта формы – паэзіі. У якасці героя трэцяга этапа быў абраны аўтар, якога адрознівае нестандартны падыход да творчасці і любоў да літаратурных і мастацкіх эксперыментаў. І гэта зразумела: адна з мэтаў праекта MOVABOX – пераадоленне стэрэатыпных уяўленняў аб сучаснай беларускай літаратуры. А неардынарныя, наватарскія вершы Віктара Жыбуля гэтых стэрэатыпаў пазбаўлены цалкам. І разам з тым яны знаходзяцца ў цеснай сувязі з рэчаіснасцю – супрацьпастаўляючы банальнасці і руціннасці штодзённага жыцця гульню, гумар і іронію.

MOVABOX-Жибуль

«Лепшыя ўзоры класічнай беларускай літаратуры прысвечаны пошукам адказаў на пытанні, якія прынята называць «вечнымі». У творчасці Віктара Жыбуля пытанні таксама прысутнічаюць — але зусім іншыя: нечаканыя, неадназначныя, часам проста забаўныя, а часам нават «хуліганскія». Мы спадзяёмся, што тым, хто сочыць за праектам MOVABOX, будзе цікава назіраць гэтую эвалюцыю – і самім спрабаваць знайсці ўласныя варыянты адказаў на ўзнятыя аўтарам пытанні да сябе і да свету», – адзначыў кіраўнік аддзела брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч.

MOVABOX-Жибуль

На сайце ўжо можна прайсці тэст па матывах творчасці Віктара Жыбуля і вызначыць свой тыпаж: хуліган, падбухторшчык, свавольнік, піянер, ціхоня ці выдатнік. У выніку ўдзельнік атрымае аўтарскае апісанне тыпажа ў выглядзе вершыка і можа пакінуць свой нумар тэлефона, каб прыняць удзел у розыгрышы MOVABOX з артэфактамі. Сярод іх, акрамя зборніка вершаў «Дзяцел і дупло» і традыцыйнага паслання ад аўтара, – пернік у выглядзе талона, трафарэт са словам «Адхуліганена», набор стыкераў з тыпажамі па тэсту для сябе i сяброў, значок «Выдатнік унутранага хуліганства», чалавечак на кнопачцы, каб дэманстраваць свой настрой, i абавязковы атрыбут «хулігана» – кулёк семак. Трэці этап праекта з удзелам Віктара Жыбуля будзе працягвацца пяць тыдняў, пасля чаго будуць вызначаны 20 шчасліўчыкаў-уладальнікаў MOVABOX, які ўвасабляе найбольш адметныя рысы літаратурнага «почырку» паэта.

MOVABOX-Жибуль

«Жыццё, на мой погляд, такая рэч, да якой не заўсёды варта ставіцца занадта сур’ёзна. Кожнаму з нас патрэбны той маленькі гарэза, які ўвасабляе сабой уменне ўспрымаць нават «дарослую» рэчаіснасць з цікаўнасцю, непасрэднасцю, адкрытасцю. Які жыве ў кожным з вершаў, якія ўвайшлі ў зборнік «Дзяцел і дупло». Таму мне так імпануе праект MOVABOX – у першую чаргу, сваім імкненнем аднавіць успрыманне беларускай літаратуры, пазбавіцца ад існуючых у яе дачыненні штампаў і клішэ», – адзначыў Віктар Жыбуль.

Зборнік вершаў «Дзяцел і дупло» таксама хутка з’явіцца ў 20 кавярнях Беларусі, у якіх усталяваныя скрыні для беларскамоўнага буккросінга. Азнаёміцца са спісам і паглядзьць мапу можна на сайце movabox.by у раздзеле «Навіны».

MOVABOX-Жибуль

Падчас прэс-канферэнцыі былі абвешчаны вынікі другога этапа праекту, а таксама агульныя лічбы па двум папярэднім удзельнікам MOVABOX – раманам Людмілы Рублеўскай «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі». Так, агульная колькасць наведвальнікаў сайта з пачатку праекта склала 32 389 чалавек, сярод якіх 7 076 прайшлі тэсты і пакінулі свае кантакты для ўдзелу ў розыгрышы MOVABOX. Уражаннямі ад удзелу ў праекце падзяліўся Альгерд Бахарэвіч, перадаючы «эстафету» Віктару Жыбулю:

«Удзел у праекце MOVABOX для аўтара – гэта перш за ўсё магутная хваля станоўчых эмоцый. Таму што замест спадзявання з’яўляецца ўпэўненасць: так, кнігі на беларускай мове сёння патрэбныя, іх чытаюць і чакаюць. Прычым, як сведчыць прыклад праекта, гэта датычыцца самых розных па форме і зместу твораў, тэм і жанраў. Упэўнены, что вершы майго калегі Віктара Жыбуля аўдыторыя праекта MOVABOX сустрэне з цікавасцю і цеплынёй, а вобраз сучаснай беларускай літаратуры ва ўяўленнях чытачоў атрымае большую выразнасць і дакладнасць».

MOVABOX-Жибуль

MOVABOX – новы праект velcom, накіраваны на падтрымку беларускай культуры. Дзейнасць у гэтым напрамку з’яўляецца важнай часткай карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі. Сярод адметных праектаў – адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom», праект «Музей дзецям з velcom» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем, падтрымка праграмы «Падарожжа дылетанта» і іншыя. Інфармацыйны партнёр праекта MOVABOX – грамадска-культурная кампанія «Будзьма беларусамі!». Партнёры праекта – партал беларускіх электронных кніг kniharnia.by і бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова».

Movabox-Жибуль

Теги:
+

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/