18+

Фестываль кіно «Паўночнае ззянне» пройдзе ў Мінску
2 апреля 2018 Новости партнеров

Фестываль кіно «Паўночнае ззянне» пройдзе ў Мінску

+
Мы рады прадставіць вам дэталёвую праграму 4-га фестываля кіно Паўночных i Балтыйскіх краiн «Паўночнае ззянне», які пройдзе ў Мінску з 19 па 26 красавіка ў кiнатэатры «Мiр».

4-ы фестываль кіно Паўночных i Балтыйскіх краiн «Паўночнае ззянне»
Сёлета яна складзецца з 17 стужак з 9 краiн-удзельнiц — Нарвегія, Швецыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Літва, Латвія, Эстонія, упершыню Фарэрскія астравы, а таксама аднаго бонуснага фільма ад дырэктаркі «Паўночнага ззяння» i прадзюсаркі дакументальнага кіно Волі Чайкоўскай.

Поўны расклад кінапаказаў i iвэнтаў знаходзіцца тут.

Звярніце ўвагу, што фарэрскi фільм «Сны каля мора» стане фільмам адкрыцця кінафестывалю, які прадставiць рэжысёр і прадзюcар з Фарэрскіх астравоў асабіста. Цырымонія адкрыцця адбудзецца 19-га красавіка у 18:00, адразу пасля яе, ў 19:00, пройдзе прагляд фільма.

Шведскі фільм «Былая жонка» прадставіць рэжысёрка Каця Вік, якая пачынала сваю кар’еру ў кіно, як кастынг-дырэктарка на фільмах Рубэна Эстлунда і Роя Андэрсана. Эстонскі фільм «Канец ланцужка» прадставіць рэжысёр Прыііт Пяясуке, які сбараў дзясяткі тысяч даляраў на фільм на краўдфандынгу. Фільм «Хронікі Мэлані» прадставіць рэжысёр з Латвіі Віестурс Каірыш, які працуе яшчэ і рэжысёрам тэатральных і оперных пастановак.

Таксама ў рамках праграмы адбудзецца спецпаказ дакументальнага фільма «Дарога» (рэж. Дзмітрый Калашнікаў), які спрадзюсіравала беларуская прадзюсарка і дырэктарка «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская. Фільм паказалі больш чым на 80 кінафестывалях свету, ён прайшоў у амерыканскім пракаце, сусветная прэм’ера адбылася ў конкурсе First Appearance Competition на кінафестывалі IDFA Amsterdam 2016.

У рамках індустрыйнай часткі кінафестывалю пройдзе 15 мерапрыемстваў на пляцоўках Акадэміі мастацтваў, галерэі Арт-Беларусь, у касцёле Святога Роха, у івэнт-прасторы EventSpace, у рэстаране Ember у гатэлі Double Tree by Hilton Minsk.

Звяртаем вашую ўвагу, што сёлета ганаровым госцем фестывалю стане нарвежскі пісьменнік і кінакрытык Эрленд Лу. З ім адбудзецца дзве сустрэчы. Першая — за дзень да афіцыйнага адкрыцця фестывалю, 18 красавіка ў івэнт-прасторы Space, другая — 19 красавіка ў рэстаране Ember у гатэлі Double Tree by Hilton Minsk.

Упершныю «Паўночнае ззянне» прадстаўляе фармат Film+Talk. 24 красавіка ў кінатэатры «Мір» у 19:00 адбудзецца паказ дацкага дакументальнага фільма «Венера«, пасля якого пройдзе дыскусія «Безабаронная Венера? Размова пра фарміраванне нашых жаданняў» з удзелам прадзюсаркі з Даніі Кірстын Барфод і беларускіх прадзюсарак, паэтак, актывістак.

+

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/