Францыск Скарына: «У добрых справах і ў любасці да айчыны ўпадабняйцеся»
28 августа 2017 Интервью

Францыск Скарына: «У добрых справах і ў любасці да айчыны ўпадабняйцеся»

+
У жніўні мы маем права падняць кухаль чэшскага піва, каб ушанаваць беларускую спадчыну. Гэта сёння Прага асацыюецца з адным з пунктаў таннага аўтобуснага тура па Еўропе, а пяцьсот гадоў таму Францыск Скарына менавіта ў пражскай друкарні, ім заснаванай, выдаў першую беларускую кнігу — «Псалтыр». Гэтую падзею нельга не адсвяткаваць, «Большой» у сваю чаргу прапаноўвае адзін з тостаў: «За птушак, што ведаюць гнёзды свае!»

Скарына

КТО: беларускі першадрукар, наш гонар
ПОЧЕМУ: мінчукі па звычцы працягваюць называць галоўны праспект сталіцы ягоным імем
ОБРАТИТЬ ВНИМАНИЕ НА ФРАЗУ: «Вока, што насміхаецца з бацькі і не карыцца перад маці, выклююць вароны»

Аб галоўнай каштоўнасці

Прыміце вучэнне маё, а не срэбра. Лепш веды, чым адборнае золата. Мудрасць лепш за перлы, і нічога сярод каштоўнасцей не зраўняецца з ёй.

Аб Божым месаджы

Калі ён браў вагу і ваду размяшчаў паводле меры, калі ўстанаўліваў статут дажджу і вызначаў шлях для маланкі — грамніцы, тады ён бачыў яе і паказаў яе, і сказаў чалавеку: «Вось страх Божы і ёсць сапраўдная мудрасць, і аддаленне ад зла — розум».

Аб відавочным

Не будзь рабаўніком беднага, таму што ён бедны, і не ўціскай няшчаснага ля варотаў.

Аб кіраўніках на стратных вытворчасцях

Беззаконне і грэх проста нявыгадныя ўчынкі, і той, хто іх дапускае — дурань. Дурным акажацца рабаўласнік, які стане ўціскаць бедных, бо ад такога занятку мала карысці.

Тры важныя словы

Ратуй узятых на смерць.

Аб тым, чаму трэба прасіць інтэрв’ю на вычытку

У вушы глупага не гавары, таму што ён здзекліва зганьбуе словы твае.

Аб малпе з гранатай

Лепш чалавеку сустрэць мядзведзіцу, у якой адабралі дзяцей, чым дурня з яго дурнотай.

Аб тых, хто разумнейшыя за чалавека

Пайдзі да мураўя, паглядзі на дзеянні яго і будзь мудрым. Няма ў яго ні начальніка, ні прыганятага, ні загадчыка, але ён рыхтуе летам хлеб свой, збірае ў жніва ежу сваю. Дакуль жа ты, гультай, будзеш спаць? Калі ты ўстанеш са сну твайго? Крыху паспіш, крыху падрэмлеш, крыху рукі залажыўшы паляжыш, і прыйдзе, як валацуга, беднасць твая, галеча твая, як разбойнік.

Аб тым, чаму кніга лепш, чым трэнажорная зала

Помыслы цялесныя — гэта смерць, а помыслы духоўныя — жыццё і мір.

Аб правільнай паслядоўнасці

Навучыўшыся мудрасці, добра жыць на свеце!

Аб тым, чаму апазіцыя — гэта добра

Належна быць і рознадумству паміж вамі, каб адкрыліся сярод вас дасканалыя.

Аб тым, чаму немагчыма папасць у вырай з Рублёўцы

Лягчэй верблюд пройдзе праз вушка іголкі, чым багацей ў царства нябеснае.

Пра тое, што мы ведаем са школы

Як ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вульлі свае, — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.

Аб стымуле хутчэй запісацца ў бібліятэку

Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.

Аб птушынай трапезе

Вока, што насміхаецца з бацькі і не карыцца перад маці, выклююць вароны.

Аб тым, дзе патрэбна шукаць мудрасць

У прытчах затоена мудрасць, як моц у каштоўным камені, як золата ў зямлі і ядро ў арэху.

Аб таблетцы ад усіх хваробаў

Кніга (Біблія) — люстэрка людскога жыцця і душэўныя лекі, уцеха — самотным, знявераным — помач, і асабліва тым, каго немач точыць і верад[D1]  (язва. — заўвага «Большого») рушыць.

Што ёсць шчасце?

Кожны чалавек разумее сваё шчасце па-свойму.

Аб сапраўдных патрыётах

Ніякай працы і скарбаў ніякіх не шкадуйце для паспалітай карысці для айчыны сваёй.

З гэтых словаў мог бы пачынацца гімн Беларусі

У добрых справах і ў любасці да айчыны ўпадабняйцеся.

Аб тым, што першасна

Усе справы і ўсе навукі, якімі багаты свет, немінуча мінаюць разам з уявай свету.

Аб статусе ў сацсетках

Найвышэйшая мудрасць у разважанні пра смерць, у спазнанні сябе самога і ў памятанні наступнасці.

Усе там будзем

Жыццё, якім жывуць людзі на гэтым свеце, ад іх спаўна не залежыць, канец жа чакае і добрых людзей, і благіх, і праведнікаў, і ліхадзеяў.

Аб тым, што прафесію трэба любіць

У самыя розныя рэчы, заняткі і справы на гэтым свеце людзі ўкладаюць і думкі свае, і душу сваю і ў іх маюць сялібу сваёй любові.

Аб скарбе, які побач

Найдаражэйшыя скарбы — чалавечыя словы, натхнёныя Богам і выслаўленыя да Бога.

Нам засталася спадчына

Скарына і краты

Для нас квэсты ў падвалах сярэднявечных турмаў — гэта азартная гульня: пару гадзін, і ты на волі. Скарыне пашанцавала менш: у свой час ён 10 тыдняў правёў у турэмнай камеры. Атрымалася так: брат Скарыны Іван займаўся камерцыяй, і, калі ён памёр, крэдыторы — польскія банкіры — прад’явілі даўгавыя прэтэнзіі Скарыне. Той апынуўся за кратамі. Хто ведае, чым бы скончылася справа, калі б не ўмяшаўся кароль Жыгімонт з загадам вызваліць вучонага і прыраўняць да шляхецкага саслоўя. Манарх выдаў яму спецыяльны прывілей: «Няхай ніхто, апрача нас саміх або спадкаемцаў нашых, не мае права прыцягваць яго да суда і судзіць, якой бы ні была важнай ці нязначнай прычына яго выкліку ў суд».

Скарына і Рафаэль

Мы ведаем легендарных Мікелянджала, Леанарда да Вінчы і Рафаэля толькі па іх мастацкіх творах. Скарына ж, паводле некаторых звестак, падчас падарожжаў па Еўропе сустракаўся са сваімі геніяльнымі сучаснікамі. Больш таго, на адной з фрэсак Рафаэля намаляваная асоба, вельмі падобная на чалавека з аўтапартрэта Скарыны. Цікава, што чалавек, вельмі падобны на Скарыну, быў намаляваны Рафаэлем побач з яго ўласнай выявай.

Скарына і астраномія

Францыск Скарына з’яўляецца сапраўднай зоркай — і шоў-бізнес тут ні пры чым. Савецкі астраном Н. І. Чарных даў малой планеце № 3283 імя навукоўца.

Скарына і самасвядомасць

«Мір, справядлівасць, узаемапавага, роўныя магчымасці для ўсіх людзей!» Гэта не перадвыбарны лозунг вядомых замежных палітыкаў, а тое, пра што марыў беларускі першадрукар. Ён адным з першых на ўсходнеславянскіх землях на поўны голас загаварыў пра самасвядомасць кожнага народа, заклікаў захоўваць тое лепшае, што створана ўсімі пакаленнямі людзей.

Скарына і дыпламатыя

Францыск не толькі друкаваў кніжкі і добра разбіраўся ў медыцыне, але быў і неблагім дыпламатам. У 1509 годзе ён дапамагаў весці перамовы дацкага караля Ганса з вялікім князем Жыгімонтам і рускім царом Васілём III. У той час хрысціянскія краіны развіваліся ў экуменістычным накірунку, такім чынам Скарына зрабіў свой унёсак у справу паяднання двух галінаў хрысціянства.

Скарына і забарона

Не ведаем, хто і чаму дазволіў Скарыну парушыць правілы напісання царкоўных кніг, якія ўсталяваліся ў тыя часы, але ў першую беларускую Біблію выдавец уключыў амаль паўсотні ілюстрацый: шматлікія застаўкі, іншыя дэкаратыўныя элементы. Унікальнасць скарынаўскай Бібліі таксама ў тым, што ён змясціў у ёй аўтапартрэт. Гэта адзіны выпадак за ўсю гісторыю выдання Бібліі ва Усходняй Еўропе. Праз забарону на самастойны пераклад Бібліі каталіцкая і праваслаўная царквы не прымалі кнігі Скарыны.

Скарына і нашчадкі

Шрыфты і гравіраваныя застаўкі з віленскай друкарні Скарыны выкарыстоўваліся кнігавыдаўцамі яшчэ сто гадоў.

Тэкст:
  • Алена Салапура
+

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/