
У афішы Андрэя Кіма, кіраўніка кампаніі «Кінаконг», якая займаецца дубляжом на беларускую мову знакамітых фільмаў, — вядома, шмат кіно. Андрэй распавядае, якія стужкі на гэтым тыдні варта паглядзець, а ад якой трэба бегчы ўсім паважаючым сябе гледачам.
1. 30 лістапада ў суботу ў кінатэатры «Масква» у 17:00 праект «Беларускія ўікэнды» паказвае фільм «Амстэрдамскі кот». У праекце мы рэдка звяртаемся да дакументальных фільмаў, але міма гэтай стужкі не маглі прайсці. Гэта незвычайны фільм пра дзікіх жывёлаў, якія жывуць у мегаполісе. Звычайна фільмы пра жывёльны свет паказваюць нам прэрыі, лясы, саванны, джунглі, а тут — вялікі высока развіты горад Амстэрдам. Аказваецца, у ім, як у новых джунглях, жыве вялікая колькасць самых разных жывёлаў. Галоўны герой — звычайны амстэрдамскі кот. Ён ходзіць па горадзе і паказвае нам Амстэрдам такім, якім яго бачыць ён. Сюжэт уплецены ў форму сямейнага фільма, які дзеці могуць глядзець разам з дарослымі. Раю не прапусціць!
Што: фільм «Амстэрдамскі кот»
Дзе: кінатэатр «Масква» (пр-т Пераможцаў, 13)
Калі: 30 лістапада, 17:00
2. Працягваецца пракат фільма «Возера радасці». Фільм зняты паводле аднаіменнай кнігі Віктара Марціновіча — аднаго з самых таленавітых сучасных пісьменнікаў Беларусі. Крытыткі і наведвальнікі кажуць у адрас фільма добрыя словы. Мне здаецца, што беларускае кіно, якое здымаецца паводле беларускіх твораў, трэба абавязкова глядзець і тым самым падтрымліваць такую значную падзею.
Што: фільм «Возера радасці»
Дзе: Falcon Club Бутык Кіно (пр-т Пераможцаў, 20), Silver Screen у «Галілео» (вул. Бабруйская, 6)
Калі: да 27 лістапада
3. Яшчэ ў кіно ідзе анімэ «Дзеці мора» Аюму Ватанабэ. Я вялікі аматар анімэ, канкрэтна гэтую стужку не глядзеў, але думаю, што варта схадзіць. Анімэ рэдка расчароўвае нас у адрозненні ад звычайных дзіцячых фільмаў, якія сталі занадта прадказальнымі і перавтарыліся ў вялікае шоу. Анімэ, якое ідзе ў беларускім пракаце, звычайна захоўвае сілу мастацтва ў адрозненні ад сучасных шматбюджэтных заходніх мультыплікацый і сямейных фільмаў.
Што: анімэ «Дзеці мора»
Дзе: кінатэатры «Ракета» (завулак Рабочы, 3), «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)
Калі: да 30 лістапада
4. На гэтым тыдні адбудзецца прэм’ера фільма «Халоднае сэрца 2». Асабіста я лічу, што такія фільмы прэзентуюць мноства ўсяго кепскага, што адбываецца з дзіцячым жанрам і з кінематографам у цэлым. Але гэта гіганцкае шоу, на стварэнне і раскрутку якога патрацілі сотні мільёнаў долараў. Не магу сказаць, што рэкамендую, але аматары жанру могуць звярнуць увагу.
Што: анімацыйны фільм «Халоднае сэрца 2»
Дзе: кінатэатры Мінска
Калі: да 8 снежня
5. У тэатры імя Янкі Купалы пакажуць спектакль «Пан Тадэвуш». Калі не глядзелі, абавязкова схадзіце. Гэта пытанне культурнай базы. Трэба чытаць такія творы і глядзець інсцэніроўкі па іх. Добра, што ў рэпертуары Купалаўскага іх багата, але часцяком бывае цяжка набыць квіткі, таму рабіць гэта трэба загадзя. Напрыклад, на спектакль-хіт «Радзіва Прудок» паводле выбітнай кнігі Андрэя Горвата, які пакажуць 28 лістапада, ужо няма квіткоў.
Згадаю яшчэ колькі спектакляў з рэпертуару Купалаўскага, якія не ідуць на гэтым тыдні, але чаму б ужо зараз не набыць квіткі? Я звярнуў бы ўвагу на «Шляхціца Завальню», нягледзячы на контраверсійныя водгукі. Спектакль не ўсім спадабаўся, але гэта Баршчэўскі — класіка. І таксама варта наведаць спектакль «Дзве душы».
Што: спектакль «Пан Тадэвуш»
Дзе: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7)
Калі: 26 лістапада, 19:00
6. Апошнім пунктам пазначу фільм, які я дакладна не рэкамендую. Усё яшчэ (для мяне не зразумела, чаму) ідзе фільм «Ангелы Чарлі». Ён адлюстроўвае ўсе самае кепскае, што адбываецца ў сучасным кінематографе. Стужка яшчэ і з неверагодным трэскам правальваецца ў сусветным пракаце. Цікава, што абвінавачваюць у гэтым не слабых творцаў і ерундовы фільм, а мужчын, якія па нейкай прычыне не любяць фільмы з моцнымі жанчынамі ў галоўных ролях. Але ёсць прыклады ўдалых фільмаў пра супержанчын. Узгадаю «Цуда-жанчыну». Я лічу яго адным з самых лепшых шоў-фільмаў за апошнія часы.
Пытанне «Ангелаў Чарлі» і многіх сучасных стужак у тым, што кіно ўсё больш скатваецца ў нейкую палітагідку. Пры гэтым мы бачым, што старыя франшызы і героі, якія нам падабаділся, перайначваюцца і вывальваюцца на прылавак з новай актуальнай павесткай дня. І аказваецца, што гэта лайно. Можна прывесці яшчэ прыклад— «Паляўнічыя за прыведамі». Мы ўсе любім першыя часткі. Але перазнятая феміністычная версія атрымалася жахлівай. І зусім не таму, што яна феміністычная. Такія фільмы правальваюцца, таму што замест любові да гледача ў іх ёсць толькі навязванне яму нейкай ідэалогіі (няма розніцы, якая яна — добрая ці кепская). І няхай яны правальвацца, а мы будзем глядзець сапраўднае кіно!
Што: фільм «Ангелы Чарлі»
Дзе: кінатэатры Мінска
Калі: да 1 снежня
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии