
Урачысты дзень Сёмага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! ужо хутка — 30 чэрвеня на тэрыторыі крэатыўнай прасторы "Корпус8". Яшчэ ёсць шанец стаць удзельнікам aDNaK!, бо дэдлайн прыёму работ працягнуты да 16 чэрвеня (уключна).
Журы склалі прадстаўнікі найбуйнейшых рэкламных агенцтваў Беларусі, вядомыя асобы з бізнесу і культуры, шоу-бізнесу і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама аўтарытэтныя персоны з іншых сфераў.
Гэта кіраўнікі, крэатыўныя і арт-дырэктары найбуйнейшых рэкламных агенцтваў Беларусі: AIDA Pioneer Branding & Creative Company, Cuba Production, TDI Group, Leo Burnett Kryn, AVC (Agensy of visual of communications), Vondel, PRKVADRAT, Fabula Branding, прадакшн-студыі PLAY, NEF\TBWA, Forte Grey Belarus, getbob digital agency, Salmon Graphics, студыя дызайнаў «Адліга», PRACTICA, EZERIN’COM і іншыя прафесіяналы рэкламна-камунікацыйнага рынку Беларусі.
У журы намінацый “Сацыяльная рэклама”, ”Грамадсказначныя праекты”, “Беларусаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект” і “Каша сувораўская” ўвайшлі такія вядомыя асобы, як амбасадар МЗС Швецыі Стэфан Эрыксан, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, галоўны рэдактар газеты «Наша Ніва» Андрэй Скурко, заснавальнік выдавецтва «Рыфтур» Сяргей Плыткевіч, культуролаг Юлія Чарняўская, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, трэнер мужчынскай прафесійнай баскетбольнай каманды «Цмокі-Мінск» Аляксандр Куль.
Менавіта яны і будуць, абапіраючыся на крытэры Фестывалю, ацэньваць работы, пададзеныя ў кожную з намінацый.
Сурова, але справядліва. Бо досвед кожнага з сябраў журы дазваляе ацэньваць працу ў адпаведнасці з усімі фестывальнымі крытэрамі, і гэтаму якраз спрыяе сумесная праца прафесіяналаў рэкламнай і гра-мадскай сфераў. Дарэчы, у адпаведнасці з правіламі Фестывалю, кожны сябар журы мае права ўдзельнічаць у працы па некалькіх намінацыях.
Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі, умовы падачы работ і ўдзелу ў адукацыйнай праграме можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371-01-21 (Сяргей Скараход) альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии