
Сёння дзень памяці Вацлава Ластоўскага*. Узгадваем, што ён казаў, і наогул, што зрабіў для Беларусі.
Гісторыя — гэта фундамент, на каторым будуецца жыцьцё народу. І нам, каб адбудаваць сваё жыцьцё, трэба пачаць с фундаменту, каб будынак быў моцны. А фундамент у нас важны, гісторыя наша багата.
Паэт павінен быць вучыцелем і прарокам свайго народа, павінен быць суддзёй і цветам душы яго, павінен выяўляць красу свайго народа і краю.
Чым болей чалавек ведае, тым яму лепей, бо ён робіцца больш адукаваным. А толькі добра адукаваны чалавек можа шмат зрабіць для свае Бацькаўшчыны. Хто ведае чужую мову, той можа чытаць чужыя кніжкі і часапісы, можа даведацца з іх шмат для нас карыснага, што трэ’ было-б, каб і ў нас было.
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў, — бацькоў, якія гэтай мовай гаварылі. А хто саромеецца свае мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся, як вырадка, каб ім пагарджалі, як недалюдкам, бо саромеючыся роднае мовы, ён крыўдзіць ня толькі дзядоў — бацькоў сваіх, але і увесь народ. Справядлівы, добры чалавек ніколі не саромеецца роднае мовы. Ён і сам гаворыць сваёй роднай мовай і глядзіць каб і іншыя яе шанавалі
Недарма кажуць: беларус цярплівы — цярпіць-цярпіць, а ўрэшце раптам хапап сякеру і зразу — абухом па ілбе валіць!
Беларус павінен любіць свой край, сваю мову і не выракацца іх. Павінен дбаць, каб у беларускім краі разьвіваўся дабрабыт, беларуская культура, і каб народ увесь быў шчасьлівым. Для дабра свайго народу і краю беларус павінен быць гатовым на найвялікшыя ахвяры, нават аддаць жыцьцё.
10 фактаў з біяграфіі Ластоўскага:
1. Вацлаў Ластоўскі нарадзіўся 8 лістапада 1883 года ў засценку Калеснікі (зараз Глыбоцкі раён). У 1902 г. уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. У 1904 – 1905 слухаў лекцыі ва ўніверсітэце у Пецярбургу. 3 1906 года займаўся самаадукацыяй у Рызе, там жа далучыўся да мясцовага беларускага нацыянальна-культурнага руху.
2. У 1909 –1914 працаваў рэдакцыйным сакратарам «Нашай Нівы». Рэдагаваў часопіс «Саха», «Беларускі сцяг», газету «Гоман».
3. Быў адным са стваральнікаў Беларускага музея імя І. Луцкевіча ў Вільні.
4. Меў сваю калекцыю беларускіх артэфактаў. Нават у гады Першай сусветнай вайны, у газеце «Гоман» можна было ўбачыць аб’явы: «Купляю ўсякiе старасьвецкiе рэчы: абразы, гравюры, мiнiатюры, рукапiсы i кнiжкi XV i XVI в.; порцэляну, шкло, тканiны. В. Ластоўскi».
5. У 1916 — Ластоўскi адзін з аўтараў «Мемарандума прадстаўнікоў Беларусі», у якім адстойваў права беларускага народа на нацыянальна-дзяржаўнае развіццё і які быў прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі ў Лазане (Швейцарыя).
6. З 1919 года па 1922 Ластоўскі з’яўляўся старшынёй Рады міністраў БНР і дзельнічаў у абвяшчэнні яе незалежнасці.
7. 20 кастрычніка 1920 на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўнінтвам Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і Польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь.
8. З 1922 быў сярод першых работнікаў Інстытута беларускай культуры (ІнБелКульта), які ў 1928 годзе быў ператвораны ў Беларускую Акадэмію Навук.
9. З 1927 года па 1930 працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея (цяпер Нацыянальны Гістарычны). Дзякуючы намаганням Ластоўскага была знойдзены і перавезены ў Мінск крыж Еўфрасінні Полацкай. З 1928 году Вацлаў Ластоўскі стаў акадэмікам і сакратаром Беларускай АН.
10. У 1930 абвінавачаны па справе аб «Саюзе за вызваленне Беларусі», асуджаны да высылкі. У 1938 — растраляны.
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии