
Пяты юбілейны фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» пройдзе ў Мінску з 10 па 17 траўня. 18 гульнявых і дакументальных фільмаў, рэтраспектыва, дзіцячая праграма «Ззя-kids», сустрэчы з цікавымі замежнымі гасцямі — зараз вы ведаеце, як можна цікава правесці сярэдзіну траўня.
Ці хопіць на ўсё часу? «Усё магчыма» – адказваюць арганізатары слоганам кінафестывалю 2019 года. У першую чаргу слоган звяртае ўвагу на бязмежныя магчымасці чалавека ў гэтым свеце, але ён падыходзіць і для самога фестывалю. 5 гадоў рабіць у Беларусі незалежны праект? Усё магчыма!
Што жа можна паглядзець у гэтым годзе? «Большой» звяртае ўвагу на наступных удзельнікаў праграмы.
— Анімацыйны фільм «Якаб, Мімі і сабакі, якія размаўляюць» ад латвійскага рэжысёра Эдмунса Янсанса. За аснову сцэнарыя была ўзятая кніга латышскай пісьменніцы Луізы Пастрорэ «Гісторыя Маскачкі» — пра прыгоды сабакаў, якія размаўляюсь, і іх незвычайнае сяброўства з дзецьмі.
— Стужка «Вакацыі» ад рэжысёркі Ізабэллы Эклёф. Акрамя прагляду адбудзецца адкрытая размова, у якой прыме ўдзел і аўтар, на тэму сузалежных адносінаў, гвалту і таго, як не патрапіць у сітуацыю, пра якую ідзе гаворка ў фільме.
— Фільм «Аноры» — гэта дэбют на фестывалі кінематаграфістаў з Грэнландыі. Яго прадставіць галоўная актрыса і спявачка Нукака Костар-Вальдаў.
— Шведскі дакументальны фільм «Добры тыдзень для дэмакратыі» распавядае пра свабодны фармат дыскусіі і абмеркавання паміж рознымі палітычнымі сіламі, медыя і лідарамі меркаванняў у межах фестывалю на шведскім востраве. Прэм’ера адбылася на кінафестывалі ў Гётэборгу.
— «Бяры ці бяжы» — эстонскі гульнявы фільм, які ад Эстоніі змагацца за Оскар, распавядае пра бацькоўскі інстынкт маладога таты і цалкам разбурае стэрэатыпы пра маскуліннасць.
З поўнай праграмай можна пазнаёміцца на сайце фестывалю.
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии