
Японія, 1972 г. н.
Пераклаў вершы Рыгора Барадуліна
Я суправаджаў японскіх «прыёмных» бацькоў, якія запрашалі да сябе беларускіх дзяцей з забруджаных радыяцыяй рэгіёнаў, а пасля прыязджалі ў Беларусь, каб сустрэцца з іх сем’ямі. Я дапамагаў ім як добраахвотны перакладчык. Так у мяне атрымалася наведаць Мінск у 1999 годзе.
Я цікавіўся беларускай гісторыяй і культурай, бо яна відочна адрозніваецца ад расейскай, якую я вывучаў, калі быў студэнтам у Японіі. Так атрымалася, што прафесар Ямасіта Сюньіці ва ўніверсітэце Нагасакі, які доўгі час супрацоўнічаў з беларускімі навукоўцамі ў даследаванні наступстваў Чарнобыльскай аварыі, быў ініцыятарам перакладу твораў Рыгора Барадуліна на японскую мову. Ён шукаў чалавека, які здолеў бы гэта зрабіць, і знайшоў
мяне.
Наогул жыхары Нагасакі адчуваюць глыбокую сімпатыю дапацярпелых ад радыяцыі, бо самі перажылі атамную бамбардзіроўку. У выніку мы абралі вершы Барадуліна са зборнікаў «Ксты» і «Быць», звязаныя з хрысціянствам і Чарнобыльскай аварыяй.
Мне як замежніку цяжка ацэньваць беларускамоўную паэзію. Але я адчуваю асаблівую прыгажосць у кароткім, але вельмі арыгінальным складзе вершаў Барадуліна. Гэта можна параўнаць з японскімі паэтычнымі формамі танка альбо хайку.
Самы вядомы беларускі пісьменнік у Японіі — Святлана Алексіевіч. Амаль усе яе творы перакладзеныя на японскую мову. Ёсць некалькі перакладаў Васіля Быкава. Але ўвогуле ў Японіі людзі няшмат ведаюць пра беларускую літаратуру. Таму што пакуль мала перакладзена. Хочацца неяк змяніць гэтую сітуацыю.
Існуюць розныя стэрэатыпныя ўяўленні пра Беларусь. Напрыклад, можна згадаць «памяркоўнасць» ці трагічнасць (вайна, Чарнобыль). Але мне падабаюцца творы, якія перакульваюць шаблонны вобраз і паказваюць якую-небудзь новую магчымасць.
Вось Барадулін напісаў верш, у якім Беларусь прыпадабняецца да святога ўгодніка. Ён з’яўляецца надзвычай ціхім і цярплівым, ён стаіць у арэоле радыяцыйнага святла. Гэта іронія ці, хутчэй за усё, «бунт» супраць стэрэатыпу. З дапамогай такіх тэкстаў літаратурныя вобразы трансфармуюцца і ўзбагачаюцца.
Увогуле мяне цікавіць моўная сітуацыя ў Беларусі. З аднаго боку, мала людзей размаўляе па-беларуску ў паўсядзённым жыцці. З іншага — існуе шмат пісьменнікаў, якія пішуць менавіта на нацыянальнай мове. Я б хацеў даведацца, у якой меры літаратура можа паўплываць на лёс мовы.
На востраве Хакайда, дзе я цяпер жыву, айнскі народ з цяжкасцю намагаецца аднавіць і захаваць сваю мову. Я ўпэўнены, што беларуская літаратура можа паказаць добры прыклад.
Нямеччына, 1974 г. н.
Перакладаў творы Віктара Жыбуля, Зміцера Вішнёва, Алеся Разанава і інш.
У верасні 1999 года я прыехаў вучыцца ў Мінск. Для мяне было важна ведаць не толькі рускую, але і беларускую мову. Потым я пачаў перакладаць беларускую літаратуру. І рабіў гэта таму, што яе недаацэньваюць за мяжой. У тым ліку ў Нямеччыне.
Беларуская літаратура жыве маргінальным жыццём. Яна маладая, невядомая і яшчэ ў пошуках. Сучасныя беларускія пісьменнікі, якія нават не заспелі савецкі перыяд, прывабліваюць мяне сваёй «свежасцю». Але ёсць і так званыя класікі, якія падабаюцца мне тым, што ў іх тэкстах існуе нейкая беларускасць.
Кожны аўтар піша па-свойму, ёсць шмат адхіленняў ад літаратурнай мовы. Шмат дыялектызмаў: украінізмаў, паланізмаў і — натуральна! — русізмаў. Не ўсе словы, ужытыя ў тэкстах, можна знайсці ў слоўніках. Перакладаючы, не абыдзешся без валодання рускай мовай. Грунтоўныя веды польскай таксама не перашкодзяць.
Мне падаецца, што беларуская літаратура заўсёды будзе ўспрымацца ў палітычных кантэкстах. Творы беларускіх пісьменнікаў будуць чытаць як палітычныя прызнанні альбо выказванні. Таксама літаратурны працэс на Беларусі будзе заўжды залежаць ад некалькіх чалавек, якія прадвызначаюць агульнае развіццё і тэндэнцыі. Літаратурная сцэна на Беларусі вельмі цесная.
У Нямеччыне ў рознай ступені ведаюць Васіля Быкава, Янку Купалу, Андрэя Хадановіча, Альгерда Бахарэвіча. Я знаёмы з большасцю сучасных беларускіх аўтараў. Каго перакладаю цяпер, не скажу! Але я б ніколі не перакладаў творы, у якіх адчуваецца савецкі альбо постсавецкі дух.
Літва, 1952 г. н.
Пераклаў вершы Уладзіміра Арлова, Леаніда Дранько-Майсюка, Сяргея Прылуцкага
У сярэдзіне васьмідзясятых у Літве пачаў выдавацца альманах «Veidai» («Твары»), і ягоны рэдактар папрасіў мяне, маладога паэта, перакласці па некалькі вершаў Сержука Сокалава-Воюша і Алеся Усені. Потым надышоў доўгі перапынак, і мае пераклады беларускай літаратуры аднавіліся толькі ў гэтым тысячагоддзі, калі паэзія найбліжэйшых суседзяў стала ізноў цікавай для нашага друку.
Я дзякую лёсу за сустрэчу з Андрэем Хадановічам: менавіта праз яго я пачаў пазнаваць і перакладаць многіх беларускіх калег. Цяпер у маёй асабістай нефармальнай анталогіі перакладаў беларускай паэзіі прысутнічаюць такія розныя імёны, як Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Анатоль Сыс, Сяргей Прылуцкі, Вальжына Морт і шмат іншых.
Хто чытае мае пераклады ў Літве? Уголас — я сам у разнастайных аўдыторыях. У кнігах, у перыёдыцы — розныя людзі.
Я сам паэт з каранямі міфалагічнымі, гістарычнымі, фальклорнымі і яскрава адчуваю, як гэтыя карані, літоўскія і беларускія, шчыльна пераплятаюцца ў глыбіні агульнага субстрату нашых двух народаў, як яны вырастаюць агульнымі архетыпамі ў творчай падсвядомасці.
Калі б не некаторыя штучныя перашкоды нашай свабоднай камунікацыі, літоўцы, лепей спазнаўшы беларусаў, адчулі б больш блізкі з імі склад інтэлекту і душы, чым нават з латышамі. І прычына гэтаму — больш цеснае гістарычнае сужыцце, агульны настрой культуры на каталіцкі, а не на пратэстанцкі лад (незалежна ад рэлігіі, якая пераважае), ды і глыбінныя карані…
Лепшая частка вядомай мне паэзіі — гэта каштоўнасць, якой Беларусь мусіць ганарыцца. І шанаваць людзей, якія ствараюць такую паэзію.
Нямеччына, 1978 г. н.
Пераклаў Альгерда Бахарэвіча
Я вучыўся на перакладчыка з рускай і польскай моваў і слухаў аднуадзіную лекцыю аб беларускай літаратуры, якую чыталі студэнтам-славістам у Лейпцыгскім універсітэце. Тады мы праходзілі ў асноўным класіку, але трапляўся і нейкі Алесь Разанаў, якога ўжо паспелі перакласці на нямецкую.
Я шукаў моцных беларускіх пісьменнікаў свайго пакалення. Нядзіўна, што хутка спаткаў Альгерда Бахарэвіча. Прачытаўшы ягоную кнігу «Ніякай літасці Валянціне Г.», я знайшоў там шмат цікавага і захапляльнага. Захацелася заглыбіцца ў гэтыя тэксты. Пераклад апынуўся надзейным сродкам.
Часам пры перакладзе ўзнікалі праблемы з вытлумачэннем рэалій, якія нямецкаму чытачу мала пра што кажуць (Чумак і Кашпіроўскі, Іржы Грошак, Панікоўскі, Ігар Севяранін). Але я з асаблівай асалодай ламаю галаву над такімі рэчамі.
Альгерд — добры стыліст. Ён стварае пераканаўчых персанажаў і адорвае іх лёсамі, да якіх нельга застацца абыякавым. Мне падабаецца ягоны гумар. Але кожным разам, калі я сутыкаюся з вашай літаратурай, перада мной паўстае пытанне: як перакласці на нямецкую мову «трасянку»?
Калі ў Нямеччыне і ведаюць беларускага пісьменніка, то, хутчэй за ўсё, не ведаюць, што ён беларускі. Вядомы Быкаў, Святлана Алексіевіч, «Горад СОНца» Клінава ішоў даволі паспяхова. У вас шмат адораных паэтаў: люблю Віктара Жыбуля, Веру Бурлак, Уладзіміра Арлова. Знайсці таленавітых празаікаў цяжэй.
Мы з калегамі стварылі сайт www.literabel.de, на якім можна пазнаёміцца з актуальнымі беларускімі пісьменнікамі і іх тэкстамі на нямецкай мове. Я стараюся ладзіць сустрэчы з вашымі аўтарамі ў Нямеччыне і прапаную свае пробныя пераклады нямецкім выдавецтвам. Поспехі ёсць: з 2012 па 2014 год беларуская літаратура разам з польскай і ўкраінскай прэзентуецца на Лейпцыгскім кніжным кірмашы.
Мне складана назваць асаблівасці беларускай літаратуры. Я ж нават не ведаю, у чым спецыфіка нямецкай. Аднак, чытаючы беларускія творы, я чарговым разам пераканаўся: меркаваць аб літаратуры лепей не па нацыянальнасці аўтара, а па якасці канкрэтнага
тэксту.
Вершы-паліндромы Віктара Жыбуля, ашаламляльныя амбіграмы Дзмітрыя Дзмітрыева і вершаказы Алеся Разанава — усё гэта не мае патрэбы ў перакладзе. Хай існуюць і далей у сваім цудоўным маленькім свеце на радасць і здзіўленне тым выбраным, хто іх разумее.
Будучыня беларускай літаратуры? Змрочная, канешне. 111 гадоў Нобеля і ніводнага лаўрэата!
Расія, 1937 г. н.
Пераклала лірыку Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна
З Беларуссю я пазнаёмілася яшчэ ў васьмідзясятыя гады, калі супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча пачалі шукаць сваякоў майго дзядзькі Дзіядора Дзябольскага, які быў сябрам паэта ў Яраслаўлі.
Упершыню пачуўшы беларускую паэзію, я адчула мяккасць мовы, незвычайную вобразнасць і нейкі асаблівы смак. Велізарнае ўражанне пакінула ў мяне містэрыя ў чатырох актах «На Каляды», артыстычна выкананая аўтарам Эдуардам Акуліным.
На адной з канферэнцый Літаратурнага музея я даведалася, што Максіма Багдановіча перакладалі на англійскую мову. Падумалася, што па-французску ягоныя вершы мусяць гучаць ярчэй. Па вяртанні дамоў я паспрабавала перакласці «Зязюлю» і, сабе надзіва, зразумела, што гэта не толькі магчыма, але і вельмі цікава.
Калі паэт і перакладчык Сяргей Панізнік даведаўся аб маёй працы, ён папрасіў мяне перакласці «Ксты» Барадуліна і даў каардынаты Івана Цярэнцьевіча Бурсава, які стаў маім маскоўскім кансультантам па беларускай мове. Менавіта яму я абавязаная разуменнем не толькі беларускай паэзіі, але і самой беларускай існасці.
— Асабіста ацэньваць якасць перакладаў сваіх твораў мне цяжка, бо я не паліглот, я ведаю не шмат моваў. На дадзены момант я маю пастаяннага перакладчыка на нямецкую — Марціну Якабсан — і супрацоўніцтвам з ёй у цэлым задаволены. З намі падпісаны кантракт на выданне майго рамана «Замак, пабудаваны з крапівы». Кніга мусіць з’явіцца ў прэстыжным нямецкім выдавецтве «luxbooks».Рэакцыя чытачоў вельмі важная, і праз яе я ведаю пра некаторыя хібы сваіх твораў, што былі надрукаваныя за мяжой. Менавіта гэта і падштурхнула да спынення супрацоўніцтва з некаторымі перакладчыкамі.
Георгій Марчук, сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі:
— Мы наладзілі добрыя стасункі з некаторымі краінамі СНД: найперш — з Таджыкістанам, Азербайджанам, Кыргызстанам і Казахстанам. Але трэба шырэй выходзіць, бо мы маем, што прапанаваць Еўропе. Сёння ў нас цудоўная беларуская паэзія! Ёсць неблагія рэчы ў прозе, асабліва аповесці і апавяданні. Раман нараджаецца рэдка: не ўсім дадзены талент эпічнага ахопу часу.
Цяпер у нас усталяваны добры кантакт з Венесуэлай. Трыццаць сучасных беларускіх празаікаў перакладаюцца на гішпанскую мову, і на пачатку года мы будзем рэкамендаваць іх выдавецтвам Венесуэлы. Паўгода таму ў нас гасцявалі венесуэльскія пісьменнікі. Зараз мы будзем спрабаваць выйсці на лацінаамерыканскія прасторы. Гэта вельмі значны, сур’ёзны прарыў.
Віктар Жыбуль, паэт:
— Звычайна кантакты з перакладчыкамі наладжваюцца ў рамках міжнародных культурных праектаў — як было ў нас нядаўна з Германіяй, Швецыяй, Украінай, Расіяй, Польшчай. Але ёсць пэўныя складанасці. Замежныя пісьменнікі прыязджаюць да нас, нашы — да іх, адбываюцца сустрэчы, выходзяць пераклады… А потым — раз, і праект спыняецца (напрыклад, заканчваецца фінансаванне). І кантакты абрываюцца. Атрымліваецца такая вось эпізадычнасць у міжнародных зносінах.
Альбо ўлазіць палітычны фактар. Вось былі ў нас цудоўныя беларуска-шведскія літаратурныя сувязі, але выслалі Стэфана Эрыксана, закрылі амбасаду, і невядома цяпер, калі і як гэтыя сувязі адновяцца.
І яшчэ адна праблема: замежнікі гэтаксама лянуюцца чытаць, як і беларусы.
* Беларусь (яп.)
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии