
24 лютага — 85 лет са дня нараджэння апошняга на дадзены момант народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Успомнілі біяграфію Дзядзькі Рыгора і яго сапраўды непаўторныя выказванні.
Радзіма там, дзе начуе душа.
Паэт будуе сам сябе, як храм ці як пахіленую халабуду.
Чалавек на свет прыходзіць улегцы, пераязджае ў новую кватэру — шмат барахла, скрынак, а хаваюць — адной скрынкі хапае.
Кожны паэт — народны. Толькі без пячаткі.
Калі блішчаць штаны — чалавек разумовай працы.
Той свет цікавіць нас на гэтым свеце, а ці ўзгадаем гэты свет на тым?
Мы заўважаем па сябрах, наколькі пастарэлі самі.
Эміграцыя — вечны рух. Эмігруюць птушкі ў выраі. А куды эмігрыруе дух, калі з цела душа эмігрыруе?
Галоўнае ў гэтым жыцці — у час адысці.
155 слоў пра Рыгора Барадуліна:
Нарадзіўся паэт 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1959 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. У гэты ж час зацікавіўся літаратурай.
Барадулін працаваў рэдактарам у «Советская Белоруссии», часопісах «Бярозка», «Полымя», а таксама ў выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая літаратура». Выдавецтву «Мастацкая літаратура» Рыгор Барадулін аддаў больш за дваццаць гадоў — спачатку працаваў рэдактарам, а затым загадчыкам рэдакцыі. У 1984 годзе ў складзе дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Рыгор Барадулін быў дзейным чальцом Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама адным са стваральнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра.
Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта. У 2006 годзе паэт намініраваўся на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).
Памёр Дзядзька Рыгор 2 сакавіка 2014 года ў сваёй кватэры ў Мінску пасля многіх гадоў пакут ад хваробы Паркінсона. Пахавалі яго ва Ушачах у беларускай народнай вышытай кашулі ў той жа дзень побач з магілай мамы, як таго і жадаў паэт пры жыцці.
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии