
Герой нашай новай афішы — паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Таму без літаратуры гэтым тыднем нам не абыйсціся. Акрамя літаратуры нас чакае галоўная кінападзея года, сучасны тэатр і… прыемная беларуская мова паэта.
1. Кожны з нас мае свае прафесійныя дэфармацыі. Я, зразумела, найперш цікаўлюся літаратурнымі імпрэзамі. А на будучым тыдні найцікавейшай літаратурнай падзеяй абяцае быць прэзентацыя кнігі Алеся Пілецкага «Казкі па тэлефоне», якая вырасла з аўтарскага праекту ў Фэйсбуку #давайпака. Гэта не элітарнае чытво для снобаў — кніга зачэпіць за жывое кожнага. Абсурдысцкія дыялогі персанажаў, адзін з якіх падазрона нагадвае франтмэна беларускай палітыкі, а другі — прэзідэнта суседняй дзяржавы, прымушаюць шалёна рагатаць, хоць нагодаў для смеху, здаецца, і няма – хутчэй наадварот.
5 лістапада, кавярня «Грай», 19:00. Уваход вольны, але ўвага: патрэбная рэгістрацыя. Улічваючы колькасць прыхільнікаў праекту, калі не паспяшацца, месцаў можа не хапіць.
Што: прэзентацыя кнігі Алеся Пілецкага «Казкі па тэлефоне»
Дзе: кавярня «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33)
Калі: 5 лістапада, 19:00
2. Але гэта не адзіная літаратурная падзея ў гэты дзень. Гадзінай раней, а 18.00, у кнігарні Логвінаў будзе прэзентавацца раман сучаснага нямецкага пісьменніка Грэгара Зандэра «Што было б» у перакладзе аднаго з найлепшых нашых літаратараў — Альгерда Бахарэвіча.
«Ніхто з іх не здагадваўся, — чытаем у анатацыі, — што краіна, дзе ім собіла нарадзіцца, неўзабаве знікне з мапы. Ніхто з іх не мог ведаць, як па-рознаму складуцца іхныя лёсы. Краіна мела назву ГДР, горад быў падзелены Мурам, а маладосць падавалася вечнай.
Каханьне і здрада, сяброўства і нянавісьць, уцёкі і супрацьстаяньне. Вечныя тэмы ў нечаканым антуражы ўмоўнага ладу. Сучасны нямецкі аўтар Грэгар Зандэр змяшчае сваіх герояў на скрыжаванні мінулага і цяпершчыны — і абірае для гэтага стары гатэль у Будапешце, у якім збіраецца дзіўная кампанія ўсходніх і заходніх немцаў. Каб разабрацца ў сабе ды іншых — і дапісаць сваю няпростую гісторыю да канца».
Што: прэзентацыя рамана Грэгара Зандэра «Што было б» у перакладзе Альгерда Бахарэвіча
Дзе: кнігарня Логвінаў (вул. Караля, 22)
Калі: 5 лістапада, 18:00
3. Мабыць, самая галоўная падзея (так напраўду цэлы шэраг падзеяў!) у беларускім культурным жыцці на гэтым тыдні — кінафестываль «Лістапад» з традыцыйна насычанай і разнастайнай праграмай, з якой заўжды можна выбраць, што каму даспадобы. Мяне, напрыклад, зацікавіў новы фільм Лунгіна-малодшага «Большая поэзия». Актуальны сюжэт пра посттраўматычны сіндром, пра двух хлопцаў, што прайшлі вайну, працуюць інкасатарамі, але не могуць вярнуцца да мірнага жыцця ранейшымі (ага, «Цынкавыя хлопчыкі», толькі гаворка вядзецца не пра Афганістан, а нашмат бліжэйшы да нас у прасторы і часе Данбас). Ратунак і саміх сябе хлопцы шукаюць у занятках паэзіяй (ды яшчэ ў баях пеўняў), але скончыцца ўсё адно абрабаваннем банка. Паэзіі, як і рэпу, у фільме, дарэчы, шмат. Разынка для эстэтаў: тэксты Андрэя Радыёнава і Фёдара Свароўскага.
Што: кінафестываль «Лістапад», фільм «Большая поэзия»
Дзе і калі: кінатэатр «Піанер» (5 лістапада, 19:00, вул. Энгельса, 20), Falcon Club Буцік Кіно (6 лістапада, 21:30, пр-т Пераможцаў, 20)
4. А меньшыя гурманы заўжды могуць знайсці альтэрнатыву і пайсці на новага «Тэрмінатара».
Што: «Тэрмінатар: Цёмныя лёсы»
Дзе: кінатэатры Мінска
Калі: да 13 снежня
5. Можна ўпрыгожыць свой тыдзень і паходам у тэатр. Так, 8 лістапада ў РТБД ідзе «Бетон» у пастаноўцы Яўгена Карняга. Жанр спектакля пазначаны як «візуальная паэзія». І гэта інтрыгуе: замест звыклай у тэатры драматургіі дыялогаў і маналогаў — тонкая лірыка, выражаная сродкамі пластыкі. Рэкамендую, небанальнае відовішча гарантаванае.
Што: спектакль «Бетон»
Дзе: Рэспубліканскi тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)
Калі: 8 лістапада, 19:00
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии