
Фатограф-аматар Сяргей Швайко падарожнічае па Беларусі ноччу і амаль заўсёды адзін. Сяргей здымае замкі, цэрквы і разваліны з падсветкай, якая больш нагадвае кампутарную апрацоўку, да таго яна чароўна-прыгожая. Першы здымак атрымаўся выпадкова, калі яго сябар увайшоў у разбураную царкву з ліхтарыкам. Зараз у фатографа цэлая выязная фотастудыя са штатывамі, стойкамі, парасонамі і рэфлектарамі, каб аднойчы познім зімовым вечарам узяць усё гэта, сказаць жонцы, што з'язджае ў Начны Дазор, і з'ехаць у ноч фатаграфаваць могілкi і разваліны.
Руіны Траецкай царквы/в. Белая Царква, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць
У гэты дазор я вырашыў вярнуцца да вытокаў. Туды, адкуль год таму і пачынаўся Начны Дазор… Калі я прыехаў на Чарэйскае возера, ад сонца не засталося і следу. Неба зацягнула аблокамі, хмарамі, грымеў гром. Начная здымка пад дажджом — гэта было не тое, пра што я сёння марыў. Але раптам сонечны прамень праз аблокі паказаў мне маю мэту! У Начны Дазор ездзяць адважныя і смелыя народаведы, без лішніх забабонаў, але ў гэты раз я вырашыў з нябесным знакам не спрачацца — і ў выніку не пашкадаваў! Як толькі настаў час заходу, хмары цудоўным чынам сталі растварацца на вачах.
Руіны драўлянай царквы/в. Ляхавічы-2, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
У працэсе здымкі, захапіўшыся, я нечакана паглядзеў уніз і ўбачыў, што стаю па калена ў тумане, якi насоўваецца на мяне i сцелецца з ракі. Было поўнае адчуванне казкі, як быццам туман хоча зацягнуць мяне ў раку ці нейкія істоты, хаваючыся ў тумане, выходзяць з ракі і ідуць да мяне. Цяпер як схопяць за ногі! Успомніўся Кашчэй, Бармалей, добрыя гномікі і казачныя тролі. Я стаў гуляць у гульню з туманам: ён на мяне насоўваецца, я яго спрабую сфатаграфаваць, а ён знікае.
Могілкі салдат Першай сусветнай вайны/в. Баруны, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць
Усякая нечысць была так напалохана нашай масіраванай артпадрыхтоўкай, што ёй нічога не заставалася, акрамя як заныкацца, замаўчаць і не высоўвацца. Часу нам катастрафічна не хапала, ён ішоў вельмі хутка, і як вынік — усяго пяць фатаграфій з паездкі. Гэта мая самая непрадуктыўныя паездка. Усяго пяць фотаздымкаў, але затое якіх!
Руіны Траецкай царквы/в. Белая Царква, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць
Гэты кадр я рабіў з мастка на прыватным участку, гаспадары якога нават запрасілі мяне ў наступны раз пакатаць па возеры на лодцы, паказаць усю прыгажосць з вады. Адна кампанія мясцовых старажылаў распавядала пра тое, што ў 60-х у царкве быў калгасны склад і падлога з дошак. А яшчэ пра тое, што гэты паўвостраў быў раней востравам, а калі сталі будаваць царкву, зрабілі насып і злучылі яго з «мацерыком».
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии