
Андрэй Горват зноў узяў у рукі мятлу і вярнуўся ў Купалаўскі. Гэта не камбэк і нават не сюжет наступнага рамана пісьменніка. Гэта рэфлексія, якую Андрусь, што стаў Андрэем, дазволіў сабе на пікніку ў гонар 100-годдзя Купалаўскага тэатра.
Дадому вяртаўся знявечаны. У метро на пытанне міліцыянта:
— Дзе працуеш?
Адказаў:
— У Купалаўскім тэатры.
І ён адчапіўся. Напэўна, да смерці будзе думаць, што купалаўцы выглядаюць так*
* Тут і далей цытаты з рамана «Радзіва«Прудок»
На батарэі сохнуць мае шкарпэткі, якія я памыў пасля працы. Я ўяўляю сабе ўвесь такі акадэмічны тэатр, дзе ставяць «Паўлінку» і «Пінскую шляхту». Тэатр, які назвалі ў гонар не кагосьці там, а самога Янкі Купалы. І шкарпэткі, купленыя ў ЦУМе за дванаццаць тысяч рублёў. Тэатр Купалы —мае шкарпэткі. Тэатр —шкарпэткі. Гэтая думка мяне непакоіць.
Атрымаў заробак і пайшоў не апахмяліцца, а ў кнігарню. На ўсе грошы купіў кніг. Нават «Дзікае паляванне» ўхапіў. Толькі ў Купалаўскім тэатры ёсць такі дворнік. Культура!
Мяне аштрафавалі за курэнне на тэрыторыі метрапалітэна. От вам і культура. Унеслі ў сшытак «Доставленные». Цяпер я — «доставленный». Міліцыянтка заўважыла бранзалецік-вышыванку на руцэ.
— Бандэравец?
— Купалавец.
Нешта я зусім псую рэпутацыю купалаўцам. Трэба казаць, што я купалавец, толькі калі выношу дзяцей з полымя. А калі куру на тэрыторыі метрапалітэна, лепей казаць, што я дворнік з Адміністрацыі.
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии