18+

Музыкант Андрусь Такінданг: «Часам людзі ў нас прыгнечаныя і ў сваіх праблемах»
10 декабря 2011 Город

Музыкант Андрусь Такінданг: «Часам людзі ў нас прыгнечаныя і ў сваіх праблемах»

  •  
  •  
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Андрусь Такінданг бачыць сэнс існавання ў радасці. Яго бацька з Рэспублікі Чад. Маці з Беларусі. Вось і Андрусь размаўляе па-беларуску, а сваё жыцце прысвячае мастацтву — грае ў гуртах «Recha» і «Гаротніца», малюе, піша вершы. Андрусь марыць, каб на вуліцах Мінска было больш музыкаў і, як вынік, еднасці грамадства. Яго мінскі маршрут — гэта своеасаблівая сувязь паміж учора, сёння і заўтра.

Андрусь Такінданг нара­дзіўся ў Мінску. Пачаў хадзіць у дзіцячы са­док, а пасля з’ехаў у вёску да бабулі, дзе пражыў да пятага класа. Калі ён вярнуўся ў Мінск, паступіў у каледж мастацтва імя Ахрэмчыка, які і паўплываў на яго далейшы творчы лёс.

Андрусь размаўляе па-бела­рус­ку амаль з пялюшак. «У вёсцы я вучыўся ў беларускамоўнай шко­ле, — кажа ён. — Калі паступіў у каледж, у нас былі аўтарытэтныя беларускамоўныя выкладчыкі. Для мяне мова — рэч натуральная. Тым больш, што мая маці заўсёды размаўляе па-беларуску».

Сярэдзіну і канец 1990-х Ан­д­русь называе часамі экза­тычнымі. «Мінск быў трошкі ін­шым, больш небяспечным, — распавядае музыка. — Больш яркім і разнастайным. Былі рокеры, панкі, шапікі на вуліцах. Калі ты ішоў праз парк на вучобу, у цябе маглі забраць грошы хлопцы з нажамі. Пасля мы збіраліся сваёй гурбой і ішлі шчыміць тых хлопцаў. Гэта былі часы вулічнага жыцця, у якім быў драйв. Якая клёвая справа — закідаць міліцыянераў снежкамі! Проста супер. Усе насілі газавыя балончыкі, сцізорыкі. Лічылася ганебным быць гопнікам. Увогуле субкультурнае жыццё ў тыя часы было больш вострым. Зараз яно згладжанае. Сутычак паміж групоўкамі амаль няма. А раней мы вельмі зацята адстойвалі свае думкі і ідэалы свабоды. Не хачу сказаць, што «вось былі часы…» Але аб’ектыўна тады можна было спакойна пабачыць N.R.M., Neuro Dubel у парку і па тэлевізары. Уключыць БТ і паглядзець перадачу «Акалада» ці Рок-каранацыю. Па радыё выходзілі перадачы Вольскага і Касі Камоцкай. «Ляпис Трубецкой» спяваў сцёбныя кабацкія песні, а Вольскі — патрыятычны рок. Цяпер, як мы бачым, сітуацыя памянялася».

Даведка:

Андрусь Такінданг нарадзіўся ў 1983 годзе.
Скончыў мастацкі каледж імя Ахрэмчыка і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры. Мастак, музыка, паэт. Удзельнік гуртоў «Recha», «Гаротніца».

Музыка еднасці

Андрусь Такінданг мае свой улюбёны пешы маршрут па Мінску, які пачынаецца ад касцёла св. Сымона і Алены, што на плошчы Незалежнасці.

«Чырвоны касцёл адкрыты ад раніцы да позняга вечара. Ёсць тэатральная зала, часам адбываюцца экскурсіі. У савецкія часы ў касцёле месціліся і Дом кіно, і склад… А напрыканцы 1980-х і напачатку 1990-х людзі пачалі адстойваць святыню, і ў выніку касцёл стаў важным сімвалам перамогі грамадскасці над сістэ­май», — кажа музыка.

Мінск Андруся — Мінск мас­тацкі. Галерэя Інстытута культуры, Палац мастацтва, майстэрні — усе гэтыя месцы праходзілі праз лёс беларуса Такінданга. Але галоўныя куткі горада ён звязвае менавіта з музыкай, а дакладней — з вулічнымі канцэртамі і спробай падарыць мінчукам пачуццё радасці.

«Аднойчы мы вырашылі паехаць у Віцебск і граць на вуліцах падчас «Славянскага базару», — распавядае Андрусь. — Гэта было, здаецца, у 2004 годзе, калі там адбыўся нейкі выбух. Віцебскія музыкі нам сказалі, што ў горадзе ўсё вельмі жорстка: нічога нельга рабіць, нават выходзіць на вуліцы. Мы не паспелі набыць квіткі на цягнік і засталіся ў Мінску. На душы было пагана — быццам, гэта твая краіна і адначасова не твая. Мы ж не злодзеі нейкія… І вырашылі, што ўжо, калі паміраць, то з музыкай. Пайшлі да Мінскай Ратушы, сталі на тым месцы, дзе зараз узведзена дзіцячая філармонія, узялі комбікі на батарэйках. І думаем — пайграем хвілін 5. Было непрынцыпова колькі, бо калі б мы гэтага не зрабілі, тады не адчувалі б сябе свабоднымі. Мы хацелі заставацца людзьмі ў любой сітуацыі. І гэта наша разуменне свабоды».

Музыкі пачалі граць, сабраўся натоўп, але, як узгадвае Андрусь, міліцыя нікога не забрала.

Музыкі пачалі граць, сабраўся натоўп, але, як узгадвае Андрусь, міліцыя нікога не забрала. «Тады мы пачалі збірацца амаль на кожныя выходныя, — кажа ён, — і пера­мясціліся непасрэдна да Ратушы. У выніку на нашых выступах стала збірацца да 200 чалавек — велізарная колькасць для такіх вулічных незапланавых канцэртаў».

Канцэрты ля Ратушы Андрусь Такінданг называе «выспай свабоды і сапраўднай радасці». «Часам людзі ў нас прыгнечаныя і ў сваіх праблемах, — разважае музыка. — Многа іх па галаве «б’юць». Але ж тут прыходзілі нашыя гледачы, а таксама звычайныя людзі, якія ішлі з працы ці гулялі. Яны спыняліся, і стваралася своеасаблівая кампанія радасных людзей. Гэтае месца было нашым паратункам».
Канцэрты ладзіліся да лета 2011 года. Пасля тэракту ў метро і вулічных акцый, што адбыліся ў краіне, «Recha» узяла тайм-аўт. Такое рашэнне Андрусь тлумачыць проста: «Пасля вулічных акцый з воплескамі я ўявіў, што вось мы выступім, збярэцца чалавек 100-200 і хтосьці пачне пляскаць… І мы вырашылі ўсё ж такі не граць, бо адказныя за сваіх слухачоў. Была верагоднасць, што звычайныя мінакі, якія затрымаюцца, каб паслухаць музыку, могут апынуцца ў вязніцы».

Але Такінданг абяцае, што кан­цэрты ля Ратушы нарэшце пра­цягнуцца. «Чаму яны важныя? — задае сам сабе пытанне Андрусь. — Бо гэта сведчыць пра тое, наколькі народ разняволены і мае ўнутраную свабоду. Без радасці і свабоды няма нацыі. Людзі жывуць не толькі для таго, каб працаваць і гля-дзець тэлевізар. А каб усміхацца адзін аднаму, радавацца простым момантам жыцця. Калі ў краіне і ў яе сталіцы не граюць вулічныя музыкі, гэта паказальнік хваробы. Горад можа быць чыстым і дагледжаным, але калі там не стае ўсмешак, калі не прынята вітацца, калі ў аўтобусе не будуць саступаць месца жанчынам, тады гэта смерць для сталіцы, і адпаведна — для ўсёй краіны. Эканамічны крызіс — гэта толькі бачнае наступства таго, што адсутнічае радасць і еднасць».

 

эта

 

Жанчыны ля касцёла

Мінск Андруся — гэта намаганне змяніць жыццё да лепшага. Ён захапляецца мужнасцю жанчын, якія сёння адстойваюшь Кляштар Святога Язэпа. «Гэты старажытны кляштар доўгі час быў архівам, — кажа Андрусь. — Цяпер ёсць прапановы зрабіць там казіно і нейкі гасцінічны комплекс. Гэта, канешне, дзіўная сітуацыя і ў наш час трошкі дзікая. Калісьці Чырвоны касцёл адстойвалі людзі. Падобная сітуацыя склалася і сёння. Штодзень вечарам ля сцен Кляштара Святога Язэпа збіраюцца жанчыны і бабулькі. Яны прыходзяць сюды на працягу гадоў сямі кожны дзень. Яны не крычаць, а проста стаяць і моляцца. Гэта тыя людзі, якія мяняюць рэчаіснасць. Героі з неба не прыходзяць. Юры Гагарын паляцеў жа ў космас з зямлі, а не наадварот. Дзе пачынаецца эпас краіны? Не прапагандысцкі, а сапраўдны. Вось гэтыя людзі і ёсць соль нацыі».

На думку Андруся, Мінск — гэта той горад, які пакуль ствараецца. «Мінск у многім савецкі, — кажа музыка. — Сябрам-замежнікам гэта часта падабаецца. Іх весяліць такі мегасанаторый. Зразумела, важна зберагаць тое, што мы маем і што засталося. Не варта спяшацца зрабіць казіно ці рэстаран з касцёлу. Я прымаю Мінск такім, які ён ёсць. І мяняю яго, наколькі хапае сіл. Паколькі я не архітэктар, то з дапамогай сваёй музыкі. Кожны з нас стварае горад, бо горад фармуецца разам з нацыяй. А мы — нацыя, якая яшчэ ў дарозе. Для мяне важна, каб гэтая дарога вяла не ў прорву, а да нейкага развіцця».

Тэкст:
  • Вячаслаў Корсак
Фота:
  • Мiкалай Купрыч
  •  
  •  
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/