
Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by.
Сёлета арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых стаць яго часткай: прычыніцца да правядзення, а таксама далучыцца да яго “закуліснага” жыцця, зрабіўшы ўнёсак на краўд-пляцоўцы на сайце ulej.by — і атрымаць за гэта прыемны падарунак.
Напрыклад, калі вы ахвяруеце 50 000 рублёў, то можаце разлічваць на персанальную падзяку з вашым імем на сайтах фестывалю і кампаніі «Будзьма беларусамі!». А калі падтрымаеце “Аднак” на 15 000 000 рублёў, зможаце уручыць Гран-пры пераможцу на цырымоніі, на ўласныя вочы пабачыць, як працуе журы, і нават атрымаць 8-томнік Васіля Быкава.
Усе грашовыя сродкі будуць цалкам выдаткаваны на арганізацыйныя патрэбы сёлетняга фестывалю: на адукацыйную праграму і цырымонію ўшанавання найлепшых стваральнікаў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы і камунікацыі.
Фестываль”Аднак” ужо зрабіўся грамадскай з’явай — хай жа ў гэтым годзе ён адбудзецца з вашым удзелам!
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии