18+

Бачылі ноч. Калонка Віктара Марціновіча
6 августа 2018 Колонки

Бачылі ноч. Калонка Віктара Марціновіча

  • 17
  •  
  • 1
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У гаджэтах скончылася электрычнасць, а ў тэлефонах — Інтэрнэт: так выглядае самы страшны сон для сучаснага чалавека. Пісьменнік Віктар Марціновіч у сваім новым рамане «Ноч», які пабачыць свет на пачатку восені, прапаноўвае сваю версію таго, што зробіцца з нашай краінай, калі такое адбудзецца на самай справе. У якасці аўтарскай калонкі Віктара — урывак з яго новага твора.

Віктар Марціновіч

Калі мы прайшлі ўзвышша тэрыкона і натоўп пачаў разводзіць нас у бакі, дзяўчына падхапіла мяне пад локаць ды прытулілася да майго дрэнна пашытага сурдута. Мы тупалі моўчкі і ніколі да гэтага моманту не былі настолькі аднадумнымі з ёй. «Міс Пшонка» гучала ёй у спіну гучней. Здаецца, яна свядома забяспечвала сабе рэпутацыю. Што будзе казаць свайму зубатаму прынцу на вясельнай цырымоніі?

Ліўрэйны мурын прыадчыніў дзверы ды нізка схіліўся перад маёй спадарожніцай. «Ваш столік чакае!» — падбег да нас Дзін Рыд, — ягоны твар выцягнуўся, калі «міс Пшонка» моўчкі абмінула яго і пайшла поруч са мной наверх. Асветленыя ампірнымі светлавымі шарамі чырвоныя кілімы з узорам трохкутнай каронай, лёгкі джаз, які прыцішана гучыць з дынамікаў. У калідорах «Метраполя» нават пахла так, як некалі ў «Хілтане» і «Рэнесансе».

Адзін мудры чалавек у мінулым жыцці аднойчы сказаў мне: хочаш даведацца пра настрой жанчыны, якая пагадзілася зайсці да цябе пасля спаткання — паглядзі на яе твар, калі адчыняеш дзверы. Магчыма, Дама Карнавалу ведала гэтую показку, бо, пакуль я круціў ключы ў замку, павярнулася да мяне спінай.

Яна зайшла першай, моўчкі дачакалася, калі я зачыню дзверы, і моўчкі ж зняла з мяне сурдут ды кафтан. Рухі яе былі рэзкія, як у матулі, што распранае перапэцканае дзіцё. Пасля па яе плячах прабегла хваля — яна скінула сваё мядовае паліто на падлогу і рушыла ў ванны пакой, не закрываючы за сабой дзвярэй. Адтуль ударыў гук вады і, каб я не падумаў нічога такога, данеслася шорганне волкай туалетнай паперай па тканіне.

Я прайшоў у пакой і пацікавіўся зместам шуфлядак у століках ля ложкаў. Хочаце даведацца, што думае гатэль пра сваіх гасцей, –– зазірніце туды. У гатэлі для спатканняў тут будуць пакінуты прэзерватывы ды інтымны гель, у гасцявым доме для круцялёў з дрэннай крэдытнай гісторыяй — нічога, у іканічным рэсорце для фотак у Instagram — Гідэонаўская Біблія, гід па горадзе, паходны швачны набор ды навошчаная шчотка для абутку.

У люксавым гатэлі Горада Святла швачнага набору, канечне ж, не прадугледжвалася, бо тут мусілі спыняцца джэнтльмены ў бездакорных касцюмах. Замест гіда па горадзе ў вялікай шуфлядзе ляжаў поўны набор карнавальных масак: Баўта, Каламбіна, Марэта, Гата, Вольта ды Dama di Venezia. Замест Гідэонаўскай Бібліі — вялікі зорны атлас, у які я з цікаўнасцю заглыбіўся, ажно пакуль груканне драўніны ў падлогу не паведаміла, што пасцірушкі скончаны.

Адзін мудры чалавек у мінулым жыцці аднойчы сказаў мне: хочаш даведацца пра настрой жанчыны, якая пагадзілася зайсці да цябе пасля спаткання — паглядзі на яе твар, калі адчыняеш дзверы.

Дама развесіла маё вільготнае адзенне па старасвецкіх латунных батарэях — хутка касцюм мусіць высахнуць. Сама ж расшпіліла і падкасала каўнер, каб ён хутчэй пазбавіўся вільгаці. Шыя ў яе агалілася, і я пазбягаў на яе глядзець. Дзяўчына прысела побач са мной на ложак і зазірнула ў кнігу, якую я трымаў. Атлас быў адкрыты на расповедзе пра Нябеснага Пакемона — у частцы, дзе ўладальнік «сховішчаў снегу і скарбніц граду», «Гасподзь з Буры» пытаўся ў Ёва, ці здольны ён «расцягнуць путы» сузор’я Арыён.

— Ты ведаеш, што ноч — дужа рэдкая з’ява ў космасе? — прамовіла яна.

Я закрыў кнігу і ўсміхнуўся:

— Па мне, дык гэта «рэдкая з’ява» крыху зацягнулася.

— Сітуацыя, калі з планеты бачна чорнае неба і зоры, — недасяжная ці дасяжная толькі сезонна на аб’ектах большасці зорных сістэм.   Я хацеў запытацца, ці не даведалася яна пра гэта з пераказу «Зорных войнаў» у мясцовым кінатэатры, але прыкусіў язык. Настрой быў занадта крохкім, каб руйнаваць яго іроніяй.

Текст:
  • Виктор Мартинович
Иллюстрация:
  • Игорь Егоров. Предыдущая жизнь творца.
  • 17
  •  
  • 1
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/