18+

Не збегчы ад сябе. Калонка Кацярыны Швед
18 февраля 2019 Колонки

Не збегчы ад сябе. Калонка Кацярыны Швед

  • 22
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кацярына Швед прачытала ў мінулым нумары калонку Сяргея Бабашкова пра яго першы марафон і зразумела, што не так даўно прабегла свой. З гэтым марафонам яна параўнала развод — першы і такі нечаканы.

Катя Швед

42 знішчальна-катарсісныя кіламетры… Мы і раней трошкі бегалі, т.б. сварыліся, мы і раней у эмацыйным запале замахваліся на марафон, цьфу, на развод…

І такі пабеглі.

Разрыў пасля 20 гадоў адносін — страшная рэч, балючая для абодвух, незалежна ад таго, хто быў ініцыятарам.

Развод — гэта траўма, страта, смерць. І для пераадолення і асэнсавання смерці я мусіла прайсці пэўныя стадыі. Калі не пройдзеш да канца хаця б адну з іх –– не вызвалішся, не рушыш далей.

Мой марафон — мае кіламетры да прыняцця, мае крокі: з потам, з грукатам у скронях, з людзьмі, якія стаяць паабапал дарогі. Хто працягвае ваду, хто глядзіць з цікавасцю, хто бачыць тваю стому і кажа: «Слабачка, нашто наогул пачынала?..»

Старт. Адмаўленне

Першыя 10 кіламетраў не верыцца, што нехта гэта агучыў, не верыцца, што канец, усё ж было так крута, гром сярод яснага неба. Сябры кажуць, што памірымся, бацькі хвалююцца, а мы сварымся, ведаем, што канец, але да канца не верым самі.

Можна падключаць псіхатэрапеўта.

20 кіламетраў. Гнеў

Становіцца цяжэй. Далей за хатнія сваркі мы яшчэ не забягалі. З вуснаў зрываюцца словы, якія  мы ніколі раней не гаварылі, на якія мы ўжо ніколі не забудземся. Яшчэ можна спыніцца, але нас нясе, і перастаць біцца за сваю праўду –– будзе здрадай самому сабе. Сяброўкі падаюць ваду, трымаюць транспаранты з надпісам «Ты зможаш!», бабулі і цётачкі плююць пад ногі. Кроў са скроняў пераліваецца да вачэй, засцілае далягляд. Нянавісць, прага да расправы і прага да перамогі — асноўныя стымулы, каб не паваліцца пасярод трасы.

Псіхатэрапеўт і прамыванне партнёру костак з сябрамі пад моцныя напоі — працоўная схема.

30 кіламетраў. Таргі

Ужо можна падаваць дакументы, але адзін з нас пачынае прыдумляць прычыны, па якіх у прынцыпе агульнае жыццё магчыма, але на пэўных умовах. А можа, дзеля дзяцей? А можа, дзеля жылплошчы? А можа, дзеля рэпутацыі кожнага з нас? Не працуе. Назад дарогі няма.

Тут можна з’есці энергетычны гель. Замест псіхатэрапеўта рэкамендуецца юрыст.

40 кіламетраў. Дэпрэсія

Самы знясільваючы адрэзак. О, гэтая халера не простая. Яна можа зацягнуцца на тыдні, а можа на гады. У душы пустэльня, бездань, прорва, у якую крычыш, а ў адказ — твае ж слёзы, памножаныя на вечнасць. Хочацца адзіноты і адначасова чалавечай цеплыні. Каб ніхто не чапаў, але быў побач. Страшна. Балюча. Смерць. Гэта абавязковы для пражывання перыяд: адгараваць дарэшты, выплакаць да фізічнай адсутнасці слёз.

Псіхатэрапеўт  — зноў лепшая з ідэй, куды варта патраціць грошы.

Апошнія 2 кіламетры. Прыняцце

Пасля іх — новае жыццё! Паперка на руках. Усе, хто перажываў, абдымаюць, віншуюць. Мы выжылі, у нас на грудзях медалі. Я не веру, што ступіла на тую дарогу, што прайшла яе. Я даю сабе абяцанне, што больш ніколі на яе не вярнуся.

Бутэлька ігрыстага і one night stand будуць дарэчы.

Пасля фінішу

Развод — не сорамна, развод — не весела, развод — гэта вельмі-вельмі цяжка. Гэта траўма, страта, смерць. Важна ведаць усе стадыі і дазволіць сабе іх перажыць. Толькі так, не зламаўшыся, не згубіўшы сябе, выйсці з гэтай мясарубкі і пайсці далей.

Беражыце сябе.

Заглавная иллюстрация :
  • Эдган Дега, «Абсент», 1876 (фрагмент).
  • 22
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/