18+

Чатыры акорды Вольскага
3 февраля 2020 Музыка

Чатыры акорды Вольскага

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Музыкант, лідар гуртоў «Мроя», NRM, «Крамбамбуля», Zet, VOLSKI Лявон Вольскі распавёў пра свае любімыя музычныя альбомы.

1. System Of A Down — Toxicity (2001)

Кампанія таленавітых амерыканскіх армян пры неацэннай прадзюсарскай дапамозе Рыка Рубіна запісала вельмі цікавы альбом: адначасова цяжкі, меладычны, балючы і гарачы. Запіс літаральна дыхае — ты чуеш нават дробныя хітрыкі бубнача. Таксама тут час ад часу прыстунічаюць элементы армянскай этна-музыкі і размаітыя дадаткі іншых жанраў, нават джазу.

Альбом выйшаў у эпоху ню-металу. Паўсюль грукаталі Korn, Limp Bizkit, Slipknot і іншыя прадстаўнікі гэтай хвалі. Toxicity адрозніваўся ад усіх прац у гэтым накірунку грамадска-палітычнай лірыкай, яскравай мелодыкай, запамінальным голасам вакаліста і аўтара тэкстаў Сержа Танкяна. Мне альбом запомніўся болей за астатнія пачатку 2000-х (а іх было нямала).

2. Ulis —Танцы на даху (1993)

Для беларускіх музыкантаў увесь час паўставала сур’ёзная праблема: як якасна запісаць свой выпакутаваны, паліты крывёю ды потам матэрыял? Нешматлікія айчынныя студыі выпускалі альбомы, якія выдавалі хіба на больш ці менш якаснае дэма.

Ulis з першых сваіх праграм пачаў запісвацца ў Польшчы. На двух стартавых альбомах не ставала бюджэту на запіс жывых бубнаў, таму карысталіся драм-машынай. Але на «Танцах» гучыць ужо жывая ўстаноўка, някепска выгучаная польскім прадзюсарам. Увесь матэрыял альбома прадуманы, дасканала адрэпетаваны і добра выкананы. Для беларускай музыкі гэта быў прарыў. Шкада, што неўзабаве нашу тэрыторыю накрылі грамадска-палітычныя пературбацыі, якія закранулі ўсіх, у тым ліку і музыкаў. Усё пачало змяняцца, і той стары Ulis таксама непазнавальна змяніўся.

3. Nirvana — Nevermind (1991)

Калі мы ў «Мроі» вынаходзілі, як павялічыць уздзеянне песні на чалавека, то прыйшлі да высновы: куплет ціхі, рэфрэн гучны. Такая розніца дынамікі. Зрабілі так пару песень, потым гэтая канцэпцыя забылася, прыходзілі новыя — магічная сетка з чатырох акордаў, «як у польскім року»… Потым пачаліся змены складу, стылю і іншыя разбуральныя працэсы.

Калі я паслухаў песні з Nevermind, зразумеў: тое, што ў нас не атрымалася зрабіць праз тэхнічныя магчымасці, несканцэнтраванасць думак і дурацкія сваркі, бліскуча ўвасобіла ў жыццё трыа з Сіэтла. Тут былі і магічныя чатыры акорды, і дынамічная розніца куплета з рэфрэнам, і сарказм, і здзек, і боль. Прадзюсар Буч Віг выдатна змайстраваў гук на альбоме. Хацелася слухаць і слухаць!

4. The Beatles — Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band (1967)

Удзельнікі ліверпульскага квартэта вырашылі адысці ад канцэртнай дзейнасці і заняцца выключна студыйнай працай. Вызвалілася процьма часу, і яны скарысталіся ім для стварэння запісу «Сяржанта Пэпера». Уальбоме шмат пластоў і напластаванняў, вынаходак і звышцікавых момантаў.

The Beatles адышлі адіміджу маладых прыгожанькіх суперзорак. І гарэзлівая канцэпцыя пераўвасобіцца ў іншы гурт (той самы аркестр нейкага сяржанта Пэпера, пра які дагэтуль ніхтонічога не ведаў) — таксама геніяльная задума.

Дадаць сюды выкарыстанне сімфанічнага аркестра, сярэднявечных ітрадыцыйных індыйскіх інструментаў, а таксама шмат усяго іншага — і вы ўбачыце нешта, што дагэтуль у музыцы не назіралася. Але лепей паслухайце!

Теги:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/