
Музыка, прадзюсар і журналіст Віталь Зыблюк распавёў пра свае любімыя музычныя альбомы. Пераслухвайце песні Вольскага, успамінайце бітлоў і адкрывайце для сябе новыя гурты.
Прапаную вярнуцца і пераслухаць, а магчыма, адкрыць Revolver 1966 года. У гэты час The Beatles канчаткова вырашылі больш не граць канцэртаў і сканцэнтравацца на эксперыментах у студыі.
Гэта быў канец сяброўства і пачатак узаемнай непрыязнасці, што ў выніку дало свету чатырох розных музыкаў. А Revolver у адрозненне ад наступных пласцінак усё яшчэ быў напісаны па-сапраўднаму разам і, як і кожны іншы альбом бітлоў, рабіў чарговую рэвалюцыю ў музыцы. Тут можна пачуць і «класічных» Beatles, і новых. Тут ёсць лірыка і палітыка, каханне і наркатычныя фантазіі, тут суіснуюць струнныя інструменты, неардынарныя гітарныя мелодыі і рыфы, прайграныя задам наперад. Тут ёсць гісторыя поп-музыкі ўсяго ХХ стагоддзя. Revolver — гэта залатая сярэдзіна творчасці The Beatles, яго варта паслухаць упершыню ці пераслухаць, калі чулі шмат разоў.
King Crimson — эталонны прагрэсіў-рок-гурт. Кожны альбом — новая гісторыя, часам новыя музыкі, але нязменны Роберт Фрып. Thrak, выдадзены ў 1995-м, запісаны падвойным складам: 2 гітарысты, 2 басісты, 2 бубначы. У выніку мы маем супергучанне, калі 117 гітар бяруць адзін і той жа акорд, грэмі за «інструментальнае рок-выкананне» і непаўторны вакал Эдрыяна Белью. Як цэласны твор, як сімфонію альбом варта слухаць ад пачатку да канца. Калі ж раптам з’явіцца адчуванне, што гэта музыка не ваша, абавязкова дачакайцеся лёгкую, як паветра, OneTime: магчыма, яна вас пераканае.
Дарэчы, ёсць у «Крымсанаў» і невялічкая сувязь з Беларуссю. Басіст Тоні Левін, які нарадзіўся ў Бостане і вядомы сумеснымі трэкамі з Ленанам, Гэбрыэлам, Pink Floyd, Yes, Боўі, Dire Straits, прызнаваўся, што мае беларускія карані.
«Тры чарапахі», «Паветраны шар» — гэтыя песні ўжо ўспрымаюцца як народныя. Лявон Вольскі сапраўды ўмее трапна сфармуляваць тое, пра што іншыя думаюць, але сказаць не могуць. Для мяне ўсё пачалося з «Одзірыдзідзіны», альбома N.R.M. 1996 года.
Неяк у звычайным летніку адзін з хлапцоў увесь час насвістваў мелодыю, якой заразіў усіх навокал.Аказалася, што гэта «Одзірыдзідзіна»— так я даведаўся пра N.R.M. і пра існаванне беларускага рока. Дзевяць незабыўных трэкаў і 40 хвілін не самага лепшага запісу, які сёння б назвалі «дэмкай». Але гэты альбом стаў, бадай, самым знакавым і для гурта, і для краіны. Моцны сацыяльны гранж ствараўся ў час, калі Беларусь станавілася такой, якую мы маем сёння. Нешта на ім гучыць дэпрэсіўна і песімістычна: «Лепей не будзе», «Песня падземных жыхароў», а нешта стала хітом мітынгаў («Партызанская») і гімнам моладзі, якая заўсёды зможа ўсё: «Мы закрычым на абардаж, і гэты горад будзе наш…» Напэўна, менавіта гэты альбом зрабіў N.R.M. рок-гуртом №1 у Беларусі.
Калі спытацца пра шведскую музыку, то, хутчэй за ўсё, прыгадаюцца Ase of Base, Cardigans або нейкія металісты. Але ёсць у Швецыі і нешта іншае, што ўвабрала ў сябе адначасова і лёгкасць, і скандынаўскую суровасць. Напрыклад, гурт Kent, які здолеў аформіць у ідэальны альтэрнатыўны поп-рок меладычнасць ABBA і змрочную меланхолію Dark Tranquillity.
У роднай Швецыі Kentнекалі быў ледзь не №1, але выйсці за межы краіны асабліва не атрымалася, хоць першыя некалькі альбомаў музыкі дублявалі па-англійску. Адзін з іх, Hagnesta Hill, — гэта меладычны альтэрнатыўны рок. Каб зразумець, пра што Kent, можна адразу паслухаць версію альбома па-англійску, каб адчуць Kent— трэба пераслухаць у арыгінале. У 2016-м гурт выдаў апошні альбом, у якім усё больш адышоў да сінт-попа, і аб’явіў аб завяршэнні кар’еры. І вельмі шкада. Так хацелася ўбачыць меланхалічных шведаў у якім-небудзь мінскім клубе — здаецца, выглядала б гарманічна.
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии