18+

Літаратары параілі 40 цытат беларускіх класікаў для цішотак Mark Formelle

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кампанія Mark Formelle выпусціла «Літаратурную калекцыю» цішотак з цытатамі расейскіх аўтараў: Гогаля, Дастаеўскага, Бродскага. Разглядалі і беларускіх аўтараў. Але цытаты расейскіх пісьменнікаў здаліся MF «актуальнейшымі і мацнейшымі», паведамляе Радыё Свабода.

Нашы літаратары склалі спіс годных цытат беларускіх аўтараў.

Літаратурны крытык Ганна Кісліцына прапанавала цытату Уладзіміра Караткевіча.

«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш».

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч параіў адразу дзесяць цытат:

«Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы…» (Максім Багдановіч)

«Кепска будзе» (Францішак Багушэвіч)

«У вашым голасе квітнеюць астры» (Леанід Дранько-Майсюк)

«Я тоненькая, як твае вейкі» (Вальжына Морт)

«Паскудства, брат, і не пытайся!» (Якуб Колас)

«Толькі не гавары маёй маме» (Адам Глобус)

«Калі мы падаем, зоркі загадваюць жаданні» (Віталь Рыжкоў)

«Калі мы ўдваіх, нас болей, чым іх» (Віктар Жыбуль)

«На Беларусі Бог жыве» (Уладзімір Караткевіч)

«Пачынаецца ўсё з любві» (Яўгенія Янішчыц)

Немагчыма не ўзгадаць тут і культавай цытаты самога Андрэя Хадановіча: «Беларускі мужчына — чысты аб’ект кахання».

Паэт і дызайнер Стась Карпаў кажа, што на цытаты можна разбіраць усяго Лявона Вольскага.

«Вось і блытаецца ў Менску хлеб, і маца, і вялікі кастрычнік, і Радаўніца»

«Збірай сяброў, запальвай газ»

«Мы закрычым «На абардаж!» — і гэты горад будзе наш»

Далей Стась Карпаў пералічыў класікаў першай велічыні:

«Медждупротчым» (Янка Купала)

«Позна бывае толькі ў труне» (Уладзімір Караткевіч)

«Жыў чалавек, жыве яго вантроба» (Андрэй Мрый)

«Горай не будзе, бо лепш не было» (Уладзімір Някляеў)

«Простыя словы, простыя рэчы» (Міхал Анемпадыстаў)

«Жах, жах, увесь свет у крыжах» (Адам Глобус)

Пісьменніца Алена Брава — радкі са славутага верша Максіма Багдановіча:

«Нашто ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор?»

І выказванне Алеся Разанава: «Людзі глядзяць у будучыню, мінулае — на людзей».

Празаік Віктар Марціновіч прапанаваў славуты Багушэвічаў заклік:

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…»

А таксама дзве цытаты Ларысы Геніюш:

«Заўсёды патрэба для нашай старонкі адважных хлапцоў і дзяўчат»

«Іду адна, а прада мною — ноч»

Паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч першай параіла цытату Янкі Купалы:

«Што я мужык, усе тут знаюць».

А таксама:

«Не люблю я места, па-расейску горад» (Францішак Багушэвіч)

«Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой» (Уладзімір Караткевіч)

«Загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце!» (Кастусь Каліноўскі)

Паэтка Валянціна Аксак прыгадала цытату Рыгора Барадуліна:

«Трэба дома бываць часцей».

Паэт Анатоль Івашчанка прапанаваў дзве цытаты Алеся Разанава:

«Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне…»

«Калі ўсе згублены ключы, Калі ні шанцу, анічога, Усё ж ідзі, любі, крычы І пасягай на перамогу».

А таксама:

«Свабоду нельга заваяваць, яе можна толькі дачакацца» (Валянцін Акудовіч)

«Жыццё — гэта месца, куды мы прыходзім папіць кавы…» (Ігар Бабкоў)

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/