
«Еўраопт», Menu.by, Enot-Delivery і некалькі піцэрыяў прапанавалі пакупнікам бескантактную дастаўку ежы, паведамляе svaboda.org. Трэба толькі пазначыць, каб пакет пакінулі пад дзвярыма, і аплаціць замову праз інтэрнэт.
Сервіс «Еўраопту» E-dostavka.by паведамляе, што робіць бескантактную дастаўку ад 16 сакавіка, бо «бескантактная дастаўка — гэта клопат аб вашым здароўі».
Замовіць можна амаль усе прадукты: хлеб, мяса, мясныя і малочныя прадукты, садавіну і гародніну, бакалею, напоі, дзіцячае харчаванне і корм для жывёлаў. Не прадаюць алкаголь і тытунь.
Дастаўку звычайна ладзяць практычна па ўсіх гарадах краіны, але не ва ўсіх крамах на момант публікацыі ёсць магчымасць выбраць час дастаўкі ў бліжэйшыя дні.
Бескантактную дастаўку прапанавалі таксама Menu.by і Enot-Delivery.by — яны дастаўляюць ежу з фастфудаў, піцэрыяў, сушы-бараў і рэстарацыяў. Паводле Relax.by, бескантактную дастаўку таксама ладзяць піцэрыі «Тэмпа» і «Доміна’с».
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии