
У 2019 годзе экспарт кампутарных паслуг з Беларусі вырас на 33,8% і дасягнуў рэкордных 2,1 млрд даляраў, паведамляе svaboda.org.
Як адзначае БелаПАН, доля кампутарных паслуг за мінулы год павялічылася да 24% у агульным экспарце з Беларусі. Каля 90% экспарту ІТ-паслуг прыпадае на кампаніі Парку высокіх тэхналогій.
Экспэрты адзначаюць, што гэткія тэмпы росту могуць захавацца і ў будучыні, але ўжо адчуваецца дэфіцыт кадраў. Чалец Рады развіцця прадпрымальніцтва Дзяніс Алейнікаў адзначае, што беларускія ВНУ гатовыя выпускаць каля 7,7 тысячы айцішнікаў на год, а попыт аднаго толькі ПВТ ужо ўдвая вышэй.
Экспарт ІТ-паслуг параўнальны ў грашовым выражэнні з экспартам разам узятых малочнай прадукцыі, яек, мёду і іншых харчовых прадуктаў жывёльнага паходжання, за выключэннем мяса і рыбы.
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии