
27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, упершыню пройдзе сусветны паказ легендарнага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка», які адбудзецца пры падтрымцы відэасэрвіса VOKA, паведамляе budzma.by.
Самы папулярны спектакль Беларусі будзе трансліравацца ў прамым эфіры на ўвесь свет.
«Паўлінка», пастаўленая Львом Літвінавым ў 1944 годзе на базе Томскага драматычнага тэатра ва ўмовах эвакуацыі, лічыцца сапраўднай візітнай карткай Купалаўскага. Менавіта гэтым спектаклем пачынаецца кожны сезон, а сама пастаноўка застаецца неад’емнай часткай рэпертуара тэатра ўжо амаль 80 гадоў.
За гады існавання спектакля ў ролі Паўлінкі гледачы змаглі пабачыць амаль два дзясяткі таленавітых акрыс — ад Раісы Кашэльнікавай і Зоі Белахвосцік да Марты Голубевай, якая і ўвасобіць галоўную гераіню пастаноўкі 27 сакавіка. Разам з ёй на сцэну Купалаўскага выйдуць «зорныя» артысты Марыя Захарэвіч, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Кавальчук, Алена Сідарава, Мікалай Кучыц, Наталля Качаткова, Марына Гардзіёнак, Дзмітрый Тумас і іншыя.
Прамы эфір 27 сакавіка будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады. Паказ пачнецца ў 19:00.
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии