
У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, кампанія А1 прадставіла новы праект, дзякуючы якому ў рамках ініцыятывы «Веліч роднай мовы» вясной ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі і Магілёве з’явіцца серыя незвычайных мастацкіх інсталяцый. Гэта будуць наборы інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА».
Манументальныя тэкставыя інсталяцыі стануць месцамі камфортнага адпачынку, бо фактычна ўяўляюць з сябе вулічную мэблю, вырабленую з дрэва і металу. Аўтар арт-аб’ектаў — вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Па яго задуме, «МОВА» служыць месцам камунікацыі, дзе людзі могуць сустракацца і зручна размяшчацца на скульптурных літарах.
Лакальныя асаблівасці кожнага з шасці рэгіёнаў будуць паказаныя праз колер інсталяцый — ідэя праекта базіруецца на канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабанняў, распрацаванай выдатным дызайнерам, мастаком і паэтам Міхалам Анемпадыставым у кнізе «Колер Беларусі», а таксама на даследаваннях найбуйнейшага беларускага этнографа Міхаіла Раманюка, які рэканструяваў колеры традыцыйных народных строяў розных рэгіёнаў Беларусі.
«Калі ўсе арт-аб’екты будуць усталяваныя, плануем стварыць каля іх сетку бясплатнага Wi-Fi ад А1», — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.
«Чорны і чырвоны — базавыя колеры кожнага з арт-аб’ектаў, і яны будуць выкарыстаныя ва ўсіх гарадах. Астатнія адценні абсалютна розныя — яны падкрэсліваюць адметнасці кожнага рэгіёна. Усе колеры выбраны невыпадкова — пры распрацоўцы іх спалучэнняў улічвалася мноства ўнікальных мясцовых асаблівасцей — напрыклад, прыродных: зелень паркаў Гомельшчыны, шэрань Палескіх балот, блакіт азёр Віцебшчыны і гэтак далей», — патлумачыў Павел Вайніцкі.
Інсталяцыя ў Брэсце будзе ўсталявана на перасячэнні вуліцы Савецкай і набярэжнай Францыска Скарыны. «МОВА» ў Віцебску з’явіцца перад мостам 1000-годдзя. Арт-аб’екты ў Гродне плануецца размясціць на Савецкай плошчы. У Гомелі кампазіцыю ўсталююць на вуліцы Кірава, а ў Магілёве — на Траецкай набярэжнай. Месца размяшчэння інсталяцыі ў сталіцы яшчэ ўдакладняецца.
«Унікальнасць праекта — у спалучэнні ўтылітарнай і мастацкай функцый трохмерных інсталяцый. Асобна варта адзначыць яго вялікі турыстычны патэнцыял для ўсіх гарадоў, дзе кампазіцыі будуць усталяваныя», — адзначыў ініцыятар праекта «Веліч роднай мовы» Захар Дудзінскі.
Наша інтэрв’ю з Паўлам Вайніцкім чытайце по спасылцы.
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии