18+

Нотр-Дам можа абваліцца, імавернасьць — 50%

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Імавернасць разбурэння сабора Парыжскай Божай Маці складае 50%, паведамляе Радыё Свабода со спасылкай на Associated Press. Аб гэтым заявіў настаяцель сабора Патрык Шовэ. Скляпенні Нотр-Дама могуць абрынуцца ад рыштаванняў, якія засталіся ў будынку.

У сераду да сабора падвезлі вежавы кран. Паводле францускай газэты Le Parisien, з дапамогай крана плануюць дастаць з памяшканняў сабора пастаўленыя яшчэ да пажару тэхнічныя збудаваньні. Таксама адзначалася, што прыбраць пакінутыя рыштаванні, неабходныя рэстаўратарам, без шкоды будынку складана.

У 2019 годзе ў саборы Парыскай Божай Маці упершыню больш чым за два стагоддзі, з часоў Французскай рэвалюцыі, не служылі на Каляды. Акрамя ненадзейнасці канструкцый, знаходжанне ў саборы небяспечнае таксама таму, што пасля пажару застаўся таксічны свінцовы пыл. Улады працуюць над яго ліквідацыяй і ацэнкай звязаных з гэтым рызык для здароўя.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/