18+

Выйшаў першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння ў інтэрнэт-прасторы выйшаў першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў «Першыя». Яго стваральнікі прапануюць школьнікам цікавы інфармацыйна-адукацыйны кантэнт, які можа дапамагчы ім атрымаць дадатковыя веды ад аўтарытэтных экспертаў: лекцыі, гутаркі, інтэрв’ю, майстар-класы ў аўдыёфармаце.

Запланавана адмысловая серыя такіх выпускаў. Працягласць кожнага запісу — каля 20 хвілін. За гэты час прафесіяналы з розных сфер дзейнасці ў гутарцы з вядучым падкаста Дзмітрыем Смірновым на ўласным прыкладзе распавядуць пра тое, наколькі важна валодаць аратарскім майстэрствам, каб увасобіць у жыццё свае ідэі.

У якасці гасцей будуць запрашацца цікавыя асобы — вядомыя спецыялісты ў галінах экалогіі, культуры, інклюзіі, тэхналогій і аратарскага майстэрства.

У першым падкасце Ірына Дубовік — CEO, Project Marketing, саветнік паразвіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON распавядае, як пераадолець страх публічных выступленняў, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў, якіх памылак варта пазбягаць і як рэагаваць на пытанні з залы.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/