
Сёння абвесцілі поўны спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай, паведамляе pen-centre.by. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся паэтычныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2019 годзе. Таксама прымаліся кнігі 2018 года, пры ўмове, што яны не былі пададзеныя на прэмію ў мінулым годзе.
Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове.
За найлепшую кнігу паэзіі будуць змагацца 19 намінантаў:
Валянціна Аксак «Кава ў арліным гняздзе»
Аляксандр Арцішэўскі «Тарнова»
Яўген Аснарэўскі «Сакавіцкія Зайцы»
Генадзь Аўласенка «Паэзія без габарытаў»
Крысціна Бандурына «HOMO»
Данута Бічэль-Загнетава «Гускі вяртаюцца»
Святлана Варонік «Пацеркі даверу»
Цемрык Велет «Злом»
Вольга Гапеева «Чорныя макі»
Павел Данілаў «Крыгаход душы»
Ігар Кулікоў «Храм ракі»
Нiна Лiстота «Запрашэнне»
Вераніка Луня «Табе. І толькі Табе»
Павел Міхалькевіч «Чорная архідэя»
Вольга Нікіценка «Сузор’е птушкі»
Ігар Сідарук «Непазбежны лістапад»
Таццяна Тамілава «Феі»
Андрэй Хадановіч «Школа травы»
Юрась Шамецька «Непрадказальнае»
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии