18+

У Беларусі з’явіцца першае літаратурнае рэаліці

  •  
  •  
  • 1
  • 21
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

14 лютага пачнецца першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі, паведамляе budzma.by. Аматары беларускай літаратуры змогуць пазнаёміцца з унутранай «кухняй» літаратурнага працэсу.

З нагоды падрыхтоўкі сваёй новай кнігі «Пімкі», пісьменнік Кірыл Стаселька пачынае рэаліці-праект у сацыяльных сетках. Пераважная частка праекта будзе рэалізавана ў instagram у фармаце сторыз. Апроч падрабязнасцей і цікавостак пра свой новы тэкст, аўтар таксама будзе распавядаць пра тое, як рукапіс ператвараецца ў кнігу, выдавецкія этапы, асаблівасці літаратурнага краўдфандынгу і прамоцыі. Гледачоў чакаюць інтэрактыўныя фарматы, магчымасць уплываць на працэс, задаваць пытанні пісьменніку, удзельнічаць у віктарынах і конкурсах і атрымліваць падарункі.

«Нягледзячы на тое, што сучасны свет імкнецца да сцірання межаў ва ўсіх сферах, многія аўтары працягваюць хавацца і ствараць рознага кшталту перагародкі між сабой і чытачамі. Развіццё камунікатыўных тэхналогій дазваляе больш шчыльна камунікаваць, у тым ліку, з чытачамі. Гэта добрая тэндэнцыя, добрая магчымасць, якую варта не абмінаць», — каментуе Кірыл Стаселька.

Сачыць за рэліці можна з 14 лютага ў instagram-акаўнце пісьменніка @kirylian або праз хэштэг #Пімкі.

  •  
  •  
  • 1
  • 21
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/