
12 снежня ў клубе «Бругге» Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra зладзяць канцэрт-прэзентацыю свайго новага альбома «Стрэчанне».
Стрэчанне (ці Грамніцы) — падзея, якая ў беларускай традыцыйнай культуры ўспрымаецца не толькі як рэлігійнае свята, але і як першая сустрэча зімы з вясной. Напрыклад, людзі вераць, што менавіта ў гэты час можна пачуць першы гром, які выступае прадвеснікам абуджэння зямлі. Канцэпцыя альбома якраз і адлюстроўвае гэты пераход ад холаду да цяпла, ад язычніцкай жорсткасці да светлай узнёсласці, ад казак да рэальнасці, ад мінулага да сучаснасці.
Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra — калектыў з адметным інструментальным складам, які ў сваёй творчасці абапіраецца як на «залаты век» рок-н-рола, арт- ды прагрэсіў-рока, так і на здабыткі народнай музычнай культуры ды еўрапейскай музыкі эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока. На гэтым субстраце вырастае музыка, якую некаторыя акрэсліваюць як «менестрэль-рок» альбо «фэнтэзі-рок».
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии