
Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філасофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч прадставіў Радыё Свабода права першай публікацыі знойдзенага ім другога верша Кастуся Каліноўскага.
Дагэтуль быў вядомы толькі адзін верш аўтарства Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая» — гэта трэцяя частка «Лістоў з-пад шыбеніцы».
У інтэрв’ю Радыё Свабода Вячаслаў Шалькевіч расказаў пра абставіны знаходкі:
— Калі я ўжо працаваў у Польшчы, я вырашыў пачаць з гістарыяграфіі і звярнуцца да спадчыны польскага гісторыка Генрыка Масціцкага. Я ведаў, што ён беларус паводле паходжання, і што ён вялікі аматар і даследчык лёсаў тых маладых людзей, якія разам з Каліноўскім стварылі першы ўрад — Ігнат Здановіч, Фэлікс Ражанскі і іншыя паплечнікі Каліноўскага. У Масціцкага былі публікацыі пра гэта.
І вось я напаў на артыкул Масціцкага, які да мяне, відаць, ніхто не чытаў. Гэта артыкул 1939 году. Там, дзе я яго знайшоў, не было выходных дадзеных газэты і дакладнай даты, напрыклад, месяца, а быў толькі год — 1939-ты. Гэта была стужка, фотакопія, катушка такая, і было даволі цяжка чытаць. І вось там я знайшоў гэты верш.
Масціцкі прыводзіць у сваёй невялікай публікацыі (на чвэрць газэтнай старонкі) фрагмэнт гэтага верша і піша, што ён быў створаны ў сувязі з пачаткам 22 студзеня 1863 году ўзброенага паўстаньня і быў надрукаваны друкарскім спосабам.
Я ўпэўнены, калі мы будзем шукаць заканчэнне гэтага верша, які, я думаю, складаўся не менш чым з трох-чатырох строфаў, то рукапіс яго будзе ў паперах Генрыка Масціцкага. Яны захаваліся, да іх ёсць доступ. Толькі вось хвароба і абставіны жыцьця не дазволілі мне давесьці гэтую справу да канца.
Вячаслаў Шалькевіч знайшоў верш Каліноўскага недзе ў 1986-1987 годзе. Вячаслаў патлумачыў, чаму не апублікаваў верш раней:
— Ведаеце, гэта звычайная для даследчыка справа. Я марыў дабрацца да асабістых папераў Масціцкага, каб знайсці ўвесь верш і апублікаваць яго цалкам, але лёс так і не дазволіў мне гэтага зрабіць.
А вось і сам верш:
Міраслаўскі ў маршы:
Мужыкі з панамі.
Не глядзі, хто старшы,
Выпрэм погань самі!
(Публікацыя Вячаслава Шалькевіча)
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии