18+

Распачаўся збор грошай на пастаноўку інклюзіўнага спектакля на сцэне Купалаўскага. Сярод лотаў — чаяванне са Святланай Алексіевіч

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

15 студзеня на краўдфандынгавай платформе Ulej.by з’явіўся праект па зборы грошай на пастаноўку інклюзіўнага спектакля на сцэне Купалаўскага, паведамляе nn.by. У праекце сышліся нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў, рок-гурт NIZKIZ, а таксама два тэатры: сямейны інклюзіў-тэатр «і» ды Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Мэта калабарацыі — прадставіць першы ў гісторыі інклюзіўны спектакль на галоўнай сцэне Купалаўскага і падарыць юным акцёрам, у тым ліку дзецям з аўтызмам, адну з найважнейшых тэатральных сцэн Беларусі.

Удзельнікі краўдфандынгу могуць абраць лот на свой густ: проста падтрымаць ініцыятыву, набыць квіток на спектакль або абраць больш эксклюзіўную опцыю. Сярод апошніх — адмысловая трэніроўка па муай-тай ад Віталя Гуркова, запрашэнне на прэзентацыю новага альбома гурта NIZKIZ, магчымасць наведваць усе прэм’еры Купалаўскага цягам 2020-га года, а таксама запрашальнік у VIP-ложу са Святланай Алексіевіч і чаяванне з пісьменніцай у тэатральным буфеце.

— Любыя інклюзіўныя ініцыятывы неверагодна важныя для сучаснага грамадства, — каментуе лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч. — У прыватнасці, удзел у тэатральных пастаноўках разнявольвае і вучыць камунікаваць любых дзяцей, у тым ліку дзяцей з аўтызмам. Я з задавальненнем паўдзельнічаю у гэтым добрым праекце, і як краўдфандар, і як запрошаная госця. З не меншай радасцю сустрэнуся з неабыякавымі аматарамі мастацтва, пагутару з імі за кубкам гарбаты.

«Аднойчы ў вялізным горадзе» — беларускамоўная пастаноўка, заснаваная на сюжэце апавядання Ф.М. Дастаеўскага. Адмысловыя 3D-дэкарацыі дапамагаюць эмацыйна адчуць гісторыю хлопчыка, які страціў сваю сям’ю і застаўся зусім адзін на халодных вуліцах вялікага горада без шансаў на выратаванне…

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/