18+

Звыш за 4000 подпісаў сабралі за карантын навучальных устаноў Беларусі

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На сайце Petitions.by ідзе збор подпісаў пад зваротам за ўвядзенне карантыну ва ўсіх навучальных установах Беларусі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, паведамляе svaboda.org. На момант публікацыі  — сабралі ўжо звыш 4000 подпісаў.

Зварот збіраюцца накіраваць у міністэрствы адукацыі і здароўя праз два дні.

У пэтыцыі патрабуюць:

  • перавесці ўсе навучальныя ўстановы на дыстанцыйную адукацыю да заканчэння неспрыяльнай эпідэміялягічнай сітуацыі ў Еўропе;
  • забараніць усе масавыя сходы ў навучальных установах;
  • абавязкова правяраць на COVID-19 усіх студэнтаў, якія прыяжджаюць з-за мяжы, а таксама іх аднагрупнікаў;
  • для студэнтаў, якія прыбылі з краінаў з успышкамі новага каранавірусу, рабіць абавязковы 14-дзённы карантын;
  • рэгулярна дэзынфікаваць інтэрнаты, дзе жывуць навучэнцы;
  • забяспечыць інтэрнаты сродкамі гігіены і дэзынфэкцыі за кошт бюджэту;
  • рабіць дадатковыя захады для абароны пажылых, якія цяпер па-ранейшаму наведваюць месцы, дзе масава збіраюцца людзі (напрыклад крамы, рынкі, паліклінікі і грамадскі транспарт).

Аўтар пэтыцыі адзначае, што падобныя захады ўжо прынялі ў суседніх Польшчы і Украіне.

«Менавіта забарона на наведванне месцаў масавага збору людзей выратаваў Кітай ад катастрофы і краху эканомікі», — сцвярджаюць у петыцыі.

Фото:
  • svaboda.org
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/