18+

«Луч» выпусціў асаблівую калекцыю, прысвечаную ўнікальнасці беларускай мовы
21 февраля 2019 Новости партнеров

«Луч» выпусціў асаблівую калекцыю, прысвечаную ўнікальнасці беларускай мовы

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

21 лютага мы ўсе святкуем радасны дзень для нас — Дзень роднай мовы. Да гэтай падзеі «Луч» выпускае асаблівую лімітаваную калекцыю мужчынскіх і жаночых гадзіннікаў — «Мова».

«Луч» стварыў гадзіннік, які адлюстроўвае прыгажосць і ўнікальнасць беларускай мовы. Асноўным элементам дызайну і галоўным упрыгожваннем гэтага мінімалістычнага гадзінніка сталі два спалучэння літар Дз і Дж, уласцівыя нашай роднай мове. Гукі, якія не так проста навучыцца вымаўляць замежніку, але якія так лёгка і прыгожа атрымліваюцца ў беларусаў.

часы луч

Мяккі гук Дз, як у словах «Дзяўчына» і «Гадзіннік» упрыгожвае жаночую мадэль. Цвёрды Дж, як «Нараджэньне» і «Дождж» — мужчынскую. На заднім вечку выгравіравана цытата аднаго са стваральнікаў літаратурнай беларускай мовы Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».

часы дз

Зараз усё больш прагрэсіўных маладых людзей выкарыстоўваюць беларускую мову ў штодзённым жыцці. Гэтая калекцыя пра тых, хто на пытанне, адкуль яны, горда адказваюць: «Я з Беларусі». Класічны корпус новых гадзіннікаў і строгае спалучэнне чорнага раменьчыка і белага цыферблата — гэта працяг новай  «беларускасці». Ілюстрацыя таго, што наша мова гэта не толькі аглядка на традыцыі і гісторыю, але што гэта модна і сучасна. Асабістую ўвагу заслугоўвае стыльная чырвоная скрынка.

часы дж

Мінскі гадзіннікавы завод рад падтрымліваць беларускую мову. Як кажуць: «хочаш змяніць свет — пачні з сябе», таму завод запускае беларускамоўную версію сайта, вядзе сацсеткі на беларускай, пяшчотна ставіцца да асаблівасцяў мовы, увасабляючы іх у гадзінніках.

21 лютага «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампаніі «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр, Белсат і SAY.BY адзначае Дзень роднай мовы ў кавярне «Грай». Падчас свята выступяць беларускія паэты і музыкі, культурніцкая праграма будзе жывой і насычанай, а «Луч» прэзентуе і падорыць тыя самыя гадзіннікі.

21 лютага — гэта выдатны дзень, каб размаўляць на роднай мове, не саромеючыся памыліцца. Варта толькі пачаць, каб непрыкметна для ўсіх дзень на беларускай ператварыўся ў месяцы і гады. Мы хочам паказаць, што наша мова не толькі жыве, але і натхняе.

луч гадзіннік

Даведка

Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах Беларусі праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі, прысвечаныя беларускай мове.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/