
Тут сабраны ўнікальныя звесткі, на якія ніхто раней не звяртаў пільнай увагі. Маючы гэтую кнігу пад рукой, вы без складанасцей зможаце прыгатаваць самыя вытанчаныя напоі па ўнікальнай рэцэптуры. А калі вы ўжо чыталі «Літвінскую кухню» або «Нашу Страву», то ведаеце — аўтар піша так, што водары пачынаюць казытаць ваш нос ужо з самых першых старонак.
Кухмістр Верашчака разбурае міфы і стэрэатыпы, якія ўкараніліся ў нашым грамадстве вакол культуры піцця, і аднаўляе сапраўдную гісторыю, якая часам чытаецца як захапляльны дэтэктыў. Вы будзеце бязмежна здзіўленыя, наколькі разнастайным быў калісьці свет нашых моцных напояў, як нечакана і цікава ён адлюстроўваецца ў нашай культуры.
«Сакатала бочачка» — новая кніга Алеся Белага («Кухмiстра Верашчакi»), зборнік займальных гістарычных нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны, амаль цалкам забытым, пакінутым у мінулым. Першыя радкі будучай кнігі, былі напісаныя 18 гадоў назад, у далёкім 1999 годзе. За гэты час дасціпныя і пазнавальныя «алкагольна-гістарычныя» нарысы Кухмiстра Верашчакi публікаваліся ў «Спадчыне», «Нашай Ніве», «Звяздзе», «Культуре питья», на сайце Budzma.by.
Назва кнігі паходзіць ад беларускай народнай песні, у якой маладую дзяўчыну жартаўліва, але вельмі лірычна параўноўвалі з бочкай піва, якая нудзіцца ў піўніцы, імкнучыся «разліцца» і здаволіць смагу таго, каму прызначаная:
Сакатала бочачка,
У піўніцы стоячы:
— Калі мяне не вып’еце,
Я сама разліюся
Па дварэ расіцаю,
За варота крыніцаю.
Гаварыла дочачка
Сваёй роднай мамачцы:
— Калі мяне не аддасцё,
Я ад вас сама пайду
Па двары мяцёлкаю,
Да мілога пчолкаю,
Па дварэ расіцаю,
Да мілога сініцаю.
Крупнік і старка, шампанскае і такай, пітны мёд і розныя наліўкі ды настойкі, пшанічнае піва, самагон, экзатычны посуд для пітва — вось галоўныя «героі» гэтай унікальнай кнігі. Зрэшты, папулярныя і экзатычныя напоі ў кнізе — гэта хутчэй нагода, як у сапраўднай добрай бяседзе. Нагода для гутарак пра нашу гісторыю, літаратуру, пра вайну і мір, сяброўства і каханне. У нечым і кнігу можна параўнаць са знакамітай «Масква-Петушкі» Ерафеева, але напісанай прафесійным гісторыкам матэрыяльнай культуры і выключна на беларуска-літоўскім матэрыяле. У кнізе вы знойдзеце мноства ўнікальных старадаўніх кулінарных рэцэптаў, рэканструяваных аўтарам.
Між іншым, папярэдняя кніга аўтара «Лiтвiнская кухня» — лідар продажаў на партале электронных кніг Kniharnia.by. Калі чытацкія водгукі будуць пазітыўнымі, аўтар і выдавецтва абяцаюць праз пэўны час выдаць і яе «папяровы» фармат.
Падтрымаць выданне кнігі «Сакатала бочачка» можна на сайце ulej.by.
Алесь Белы — беларускі гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук(PhD), гісторыя (2008). Вядомы блогер — псеўданімы Кухмicтр Верашчака, Gorliwy Litwin. Аўтар манаграфіі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы», артыкулаў па гісторыі Беларусі ў часопісе «Спадчына», Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае», у шэрагу англійскіх часопісаў. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ), «Гісторыя беларускай страўні» (Белвідэацэнтр). Аўтар больш за 100 нарысаў па гісторыі беларускіх страў і напояў у розных СМІ і навуковых выданнях, а таксама кнігі Belarusian cookbook, Нью-Йорк, 2008. Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Францішка Багушэвіча (2001), прэміі Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі (2014). Гаспадар аграсядзібы «Марцінова Гусь» (Валожынскі раён).
OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/
Комментарии