18+

У Мінску прэзентавалі мастацкі каляндар з беларускімі прыказкамі «Добрыя жарты»
20 декабря 2019 Новости партнеров

У Мінску прэзентавалі мастацкі каляндар з беларускімі прыказкамі «Добрыя жарты»

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да Новага 2020 года Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1 выпусціла мастацкі каляндар «Добрыя жарты». Ён складаецца з адмысловых малюнкаў, якія ілюструюць 13 беларускіх прыказак, адабраных з 8000 варыянтаў! У распрацоўцы календара бралі ўдзел людзі з няпростым лёсам – наведвальнікі цэнтра рэабілітацыі Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа». Прэзентацыя выдання адбылася 18 снежня пры ўдзеле лідэра этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука.

Каб падрыхтаваць каляндар «Добрыя жарты», спецыялісты Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа» разам з наведвальнікамі цэнтра прачыталі каля васьмі тысяч беларускіх прыказак, асэнсавалі іх ды абралі некалькі дзясяткаў найбольш цікавых, пасля чаго ўжо прапанавалі свае ідэі беларускай мастачцы Таццяне Быц. «Быў бы сад, а салаўі прыляцяць», «Гаспадарку весці – не барадой трэсці», «Абы бог да добры людзі, то ўсё добра будзе» — кожны месяц у календары пачынаецца з падобнага паслання.

«Святкаваць разам урачыстыя даты — добрая традыцыя, а ў дадзеным выпадку яшчэ і карысная, бо дапамагае ў рэабілітацыі. Менавіта таму нам падалася цікавай ідэя выпусціць каляндар, які б нагадваў наведвальнікам цэнтра пра прыемныя сустрэчы, якія іх чакаюць. І мы вельмі ўдзячныя кампаніі А1 за падтрымку гэтай ініцыятывы. Выпуск календара стаўся сапраўды асаблівай падзеяй для нашых спецыялістаў і ўдзельнікаў рэабілітацыйных праграм Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа», — падкрэсліла Кацярына Гузоўская-Гара, прадстаўніца Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў.

«Праца над праектамі, якія дапамагаюць у яскравай форме прадставіць беларускую мову і культуру, — адзін з найважнейшых кірункаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці А1. І мы радыя, што каляндар «Добрыя жарты» працягвае гэтую традыцыю, а яго афармленне, над якім працавала мастачка Таццяна Быц, спалучае ў сабе народныя матывы і авангард. Важна таксама тое, што гэты праект прыцягвае ўвагу да дзейнасці Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа», які робіць вельмі каштоўную справу», — адзначыў кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1 Віктар Пазнякоў.

Прэзентацыя календара праходзіла з удзелам аднаго з самых вядомых даследчыкаў беларускага народнага фальклору — лідэра этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука. У рамках сацыяльнага праекта «Добрыя жарты» ён прадставіў гасцям імпрэзы свой знакаміты монаспектакль «Дарожка мая», які створаны на аснове народных песень і ўяўляе з сябе сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры.

Каляндар не паступіць у продаж і будзе распаўсюджвацца праз Мінскі клубны дом «Адкрытая душа». Падтрымаць яго наведвальнікаў і спецыялістаў можна, аказаўшы валанцёрскую ці спонсарскую дапамогу.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся сюды ці тэлефануйце +375 (29) 138-64-78 (Кацярына).

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/