18+

Пісьменнік Але­сь Та­рановіч: «Я заклікаю моладзь раздумацца»
23 апреля 2012 Интервью

Пісьменнік Але­сь Та­рановіч: «Я заклікаю моладзь раздумацца»

Пра Але­ся Та­рановіча мож­на ска­заць: у свой час гэ­та быў бе­ларускі мас­так ан­дэграўнду, які прый­шоў да споведзі бы­лога ма­дэрніста. Ця­пер ён жы­ве ў Берліне. «Боль­шой» суст­рэўся з ім у Мінску пад­час прэ­зен­та­цыі кнігі «Берлінская ма­заіка».

— У 80-я га­ды вы, ма­лады ра­ман­тык, з’ехалі ад­раджаць вёс­ку, у 90-я пе­ра­ехалі ў Гер­манію. Вы ча­лавек нес­па­кой­най ду­шы?

— Відаць, што так, калі «нес­па­кой­ны» ўспры­маць са зна­кам плюс. Ве­да­еце, у 80-я бы­ла та­кая мо­да, пат­ры­ятыч­ная мо­да, — ад­раджаць вёс­ку… Та­ды не­калькі мас­та­коў па­ехалі на Вілей­шчы­ну, і я ў тым ліку.

— Пе­рабу­дову вы на­зывалі сап­раўднай рэ­валю­цы­яй. Які ло­зунг бы вы ства­рылі для яе? Вы ўлас­на спад­зя­валіся на якія пе­раме­ны?

— Я і сён­ня ад сваіх слоў не ад­маўля­юся — гэ­та бы­ла этап­ная пад­зея ў развіцці на­шай краіны. Калі га­варыць пра ло­зунг, хут­чэй за ўсё, такі: «Бе­ларусь — Еўро­па». У па­чат­ку пе­рабу­довы я па­бачыў Чэхію, і мне вельмі спа­даба­лася гэ­тая краіна, я дак­ладна ад­чуў у той мо­мант, што бе­лару­сы вельмі па­доб­ныя да чэ­хаў. У нас ад­ноль­ка­вая мен­таль­насць. Мне ха­цела­ся, каб мы так­са­ма да­лучыліся да гэ­тага «інша­га све­ту», і, па­вер­це, на той мо­мант гэ­та за­лежа­ла толькі ад нас.

— Няўжо і сён­ня вы буд­зе­це пра­цяг­ваць сцвярд­жаць, што ўсё за­лежа­ла толькі ад нас?

— А сён­ня ўжо ад нас ма­ла што за­лежыць. Мы ў чар­го­вы раз сталі кар­тай ро­зыг­ры­шу вялікіх су­сед­зяў.

— А што з бе­ларускім мен­талітэ­там, на ва­шу дум­ку?

— Пра гэ­та я шмат раз­ва­жаў у кнізе, якую прэ­зен­та­ваў у Бе­ларусі, — «Берлінская ма­заіка». Шчы­ра ка­жучы, до­сыць і пазітыўных, і не­гатыўных ха­рак­та­рыс­тык на­даў я бе­лару­сам. Ха­цеў бы я ба­чыць на­род іншым! Па­доб­ным на чэ­хаў, нап­рыклад, але толькі не на ра­сей­цаў.

Я лічу, што Расія стаіць на па­розе чар­го­вага «бесс­мыс­ленно­го и бес­по­щад­но­го». Дзе­сяткі мільёнаў расіян нічо­га не ат­ры­малі ад дэ­мак­ра­тыі і раз­бу­рэн­ня СССР. Яны гляд­зяць, як це­шац­ца на аб­ломках імпе­рыі «ну­вориш­ки» кштал­ту Бе­разоўска­га і Аб­ра­мовіча. Уво­гуле, шмат хто сён­ня па­водзіць ся­бе так, як быц­цам жы­ве ў ча­сы Рас­пуціна.

І калі вы­бух ад­будзец­ца ўжо ў 2012 год­зе, мя­не гэ­та не здзівіць. Але Бе­ларусь ён не зак­ра­не.

Таранович

— Да­рэчы, рэ­валю­цый­ная пе­рабу­дова пры­вяла вас, як ні дзіўна, да ства­рэн­ня тэ­ат­ра эро­тыкі «Ста­лёвы ар­газм»? Ча­му аб’ек­там ва­шай увагі ста­ла це­ла? А дзе ж «пе­ремен тре­бу­ют на­ши серд­ца»?

— Усе ас­татнія зай­маліся сэр­цам, не­каму трэ­ба бы­ло за­няц­ца і це­лам. Па­чало­ся ўсё з бодзі-ар­та. Та­ды набіраў хо­ду кру­ты аван­гард. Мы, ма­ладыя і праг­рэсіўныя мас­такі, ду­малі зла­маць ста­рых ма­раз­ма­тыкаў-ар­хаікаў. Пра­вялі кон­курс бодзі-ар­та, пас­ту­пова па­чалі больш сур’ёз­на ставіцца да гэ­тага — так ства­раўся ка­лек­тыў. По­тым бодзі-арт пе­рарос у стрып­тыз, і ўзнік эра­тыч­ны тэ­атр. Гэ­та бы­ло нас­толькі нез­вы­чай­на — аго­ленае це­ла ў Бе­ларусі.

Ад­нак мас­тацт­ва з ця­гам ча­су пе­рай­шло ў ка­мер­цый­ны пра­цэс, што мне па сут­насці сва­ёй не дас­па­добы. Уявіце: 90-я га­ды… бан­ды­ты… кры­шаван­не… раз­боркі. Гэ­та быў бруд… Ва­кол бы­ло шмат бру­ду, а мас­тацт­ва ха­цела­ся рабіць чыс­тымі ру­камі. Та­му існа­ван­не тэ­ат­ра ў хуткім ча­се скон­чы­лася.

— У пры­ват­най раз­мо­ве вы адз­на­чылі, што сён­ня ў Бе­ларусі эро­тыкі больш, чым у Гер­маніі. Няўжо так?

— Бе­зумоўна, гэ­та так. Ня­меч­чы­на прай­шла soft-эро­тыку ў 50-я га­ды. Іх ма­хавік раск­руч­ва­ец­ца ўжо ў іншы бок. Сён­ня Ня­меч­чы­на пат­ра­буе больш бру­таль­на­га па­дыхо­ду, а ра­ман­тычная эро­тыка — гэ­та мас­тацт­ва. На фо­не моц­на­га гей-ру­ху амаль зніклі ўсе ас­татнія пра­явы ге­тэра-эро­тыкі. Што­год толькі у Берліне на гей-па­рад вы­ход­зяць больш за паўмільёна ча­лавек.

— Ні пе­рабу­дова, ні ма­дэрнізм не ўтры­малі вас на радзіме. Ча­му?

— Ча­му я з’ехаў? Тут шмат пры­чын і ма­раль­ных, і ма­тэры­яль­ных. Быў глы­бокі крызіс. Аван­гард для мя­не скон­чыўся, я прый­шоў да выс­но­вы, што ма­дэрнізм — мёрт­ва­народ­жа­нае дзіця, усе мас­такі-ад­на­дум­цы ра­зышліся. Я зра­зумеў, што ў мас­тацт­ве шмат псіхічна хво­рых люд­зей. Ка­рацей, гэ­та быў час за­няпа­ду: і палітыч­на­га, і мас­тацка­га. Як ка­жуць, птушкі з’елі сваю пес­ню!

Алесь Таранович

«Большая» даведка

Алесь Та­рановіч (Алесь Эроціч) на­радзіўся ў 1955 год­зе ў Мінску. Скон­чыў Бе­ларус­кую ака­дэмію мас­тацт­ваў (1984), адк­рыў га­лерэю «Шос­тая лінія», пер­шы тэ­атр эро­тыкі «Ста­лёвы ар­газм». У 1998 год­зе пе­ра­ехаў у Гер­манію, дзе на­пачат­ку 2000-х ужо стаяў ля вы­токаў фес­ты­валю «нес­во­еча­сова­га мас­тацт­ва» «Дах». Паз­ней ад­мовіўся ад ідэй ма­дэрнізму. Аўтар кніг «Пес­ня эмігран­та» (2005), «Берлінская ма­заіка» (2011). Вя­домы ў літа­ратур­ным ася­роддзі Бе­ларусі ар­ты­кулам «Спо­ведзь бы­лога ма­дэрніста».

— Вы як мас­так-ма­дэрніст жа­далі быць па­чутым ці куп­ле­ным?

— І куп­ле­ным, і па­чутым. Трэ­ба адк­ры­та прыз­нацца, што ні я, ні мае пап­лечнікі-ад­на­дум­цы не трап­лялі ў ка­гор­ту тых, ка­му гро­шы «да фені». Мы ўсе роўна ад­чу­валі сваю дру­гас­насць пе­рад па­чынальнікамі ма­дэрнізму 20-х га­доў. Тое ж са­мае мож­на ска­заць і пра літа­рату­ру: згадзіце­ся, Еўту­шэн­ка — доб­ры па­эт, але гэ­та не Ма­якоўскі. Та­му, каб не быць дру­гарад­ным мас­та­ком, я сы­шоў з мас­тацт­ва.

— Як усп­ры­мала­ся за­меж­жа та­ды, пас­ля пад­зення зас­ло­ны? Якой спра­ве вы ад­далі пе­ра­ва­гу? Ка­жуць, ад­ра­зу звяр­нуліся да рэлігіі?

— Лепш ска­заць да ве­ры. У пла­нах Бо­га бы­ло так, каб я ўзяў у рукі Біблію. Ве­да­еце, гэ­та аку­рат су­пала з ма­ёй эмігра­цы­яй, бо пе­ра­езд — гэ­та вялікі шок, які мо­жа цяг­нуцца га­дамі, калі не рабіць правіль­ныя выс­но­вы. Вось уявіце: пе­рад вамі ста­яць два крэс­лы, і трэ­ба сесці так, каб у ад­но.

Я маю на ўва­зе нас­тупнае: не­маг­чы­ма есці ня­мецкія каўбаскі, але гляд­зець ра­сей­скае тэ­леба­чан­не і раз­ва­жаць, як пра­гала­саваць у Ам­ба­сад­зе РФ — за Пуціна ці суп­раць. Так жы­вуць тут мае расій­скія ка­легі. Ма­ла ска­заць пра эмігра­цыю, што гэ­та апе­рацыя без нар­ко­зу. Гэ­та сіняя птуш­ка у клет­цы, што нас­тупіла на гор­ла ўлас­най песні. Гэ­та пат­рон «рус­кай ру­леткі».

— Што вы, хрысціянін, мо­жаце ска­заць люд­зям? Якія ве­ды да­ла вам ве­ра?

— Я ма­гу ска­заць: «Не зай­май­це­ся аван­гард­ным мас­тацт­вам, яно ад д’яб­ла». Марцін Лю­тэр ка­заў: «Ча­лавек мо­жа слу­жыць аль­бо Бо­гу, аль­бо д’яб­лу. Ся­рэдзіны ня­ма».

— А якое ж мас­тацт­ва ад Бо­га?

— Тое, што дае над­зею, уз­вы­шае, ак­ры­ляе ча­лаве­ка.

— А што вы та­ды ска­жаце пра «Чор­ны квад­рат» Ма­левіча?

— Гэ­та чыс­та тэхнічнае мас­тацт­ва, ды­зайн. Ма­левіч менш за ўсё ду­маў пра ака­дэмізм. Ён быў ад­ным з піяне­раў ды­зай­ну, і толькі ў гэ­тым свят­ле трэ­ба разг­ля­даць яго тво­ры.

— Сён­ня вы сцвярд­жа­еце, што ма­дэрнізм — гэ­та пад­ман, гуль­ня і аван­ту­ра? Што змяніла­ся з та­го ча­су, як вы былі ма­дэрністам?

— Я зра­зумеў, што шлях ма­дэрнізму пер­ша­пачат­ко­ва быў шля­хам па­мылак. Па­мыл­кай бы­ла ад­мо­ва ад гу­маністыч­най тра­дыцыі. Па­мыл­кай бы­ла ідэя са­марэф­лексіі ў мас­тацт­ве. Па­мыл­кай бы­ла эс­тэ­тыза­цыя пач­варнасці. Па­мыл­кай быў раз­рыў з міну­лым. Па­мыл­кай быў шлях та­таль­на­га ад­маўлен­ня і нігілізму. Па­мыл­кай бы­ло сцвярд­жэн­не пры­мату дыс­гармоніі над гар­моніяй. Па­мыл­кай бы­ло адс­туп­ленне ад за­конаў унут­ра­най логікі мас­тацт­ва. Па­мыл­кай былі мэ­ты, не­сумяш­чаль­ныя з эс­тэ­тыч­най функ­цы­яй мас­тацт­ва. Па­мыл­кай бы­ло даць да­рогу мас­тацт­ву «аўтсай­дэ­раў».

З ма­дэрнізмам зма­галіся ма­гут­ныя та­талітар­ныя рэ­жымы… і нічо­га не маглі з ім зрабіць. Ён па­мёр сам, раз­бу­рыўшы ся­бе з ся­рэдзіны. Вось гэ­та я зра­зумеў, і мне ста­ла неціка­ва.

— Але ж былі нейкія падс­та­вы для яго ўзнікнен­ня?

— Тое, што еўра­пей­ская куль­ту­ра ў свой час узя­ла курс на ма­дэрнізм, на мой пог­ляд, свед­чыць аб яе ад­носнай ма­ладосці, нес­фарма­ванасці. Яна зна­ходзіцца ў пра­цэсе по­шуку. Маг­чы­ма, узнік­нен­не ма­дэрнізму бы­ло выкліка­на імкнен­нем знай­сці хоць ней­кае, ня­хай ілю­зор­нае, вый­сце з та­го псіха­лагічна-ідэ­алагічна­га тупіка, у які зай­шло еўра­пей­скае мас­тацт­ва ў XІX ста­годдзі.

Для па­раўнан­ня: ма­гут­ная куль­ту­ра краін Ус­хо­ду, якая бы­ла не­паду­лад­най уп­лы­ву мо­ды, не пры­няла і не адап­та­вала ў са­бе ідэі, ство­раныя на ба­зе Еўро­пы. І калі я ба­чу, як дры­га­ец­ца на сцэ­не за­цяг­ну­ты ў ску­ру пат­ла­ты в’ет­на­мец з элект­рагіта­рай у ру­цэ, гуг­ня­вячы: «Su­gar ba­by lo­ve…», або як індус у бруд­ных джын­сах ста­ран­на вы­водзіць абс­тракт­ную ма­заніну, то ра­зумею, што ўсё гэ­та трэ­цярад­нае эпігонс­тва і пра­фана­цыя, выкліка­ныя га­рачым жа­дан­нем пас­пя­ваць за сус­ветным куль­тур­ным пра­цэсам.

Я ха­цеў бы звяр­нуцца да тых, хто ва­га­ец­ца, стаць на гэ­ты шлях, ці не. Як ка­заў у свой час Маціс, «не па­чынай­це з та­го, чым скон­чыў я!» Прай­дзіце доб­рую ака­дэмічную шко­лу, ат­ры­май­це апірыш­ча ў жыцці.

— Да­рэчы, як у Ня­меч­чы­не ста­вяц­ца да ва­шых ан­ты­ма­дэр­нісцкіх выс­туп­лен­няў?

— Не­гатыўна. Усе іх выс­ту­пы суп­раць мя­не звод­зяцца да ад­на­го: «Ты вялікіх кра­наць не магі. Іх па­важа­юць ва ўсім све­це». Але яш­чэ Пля­ханаў ка­заў: «Вялікія зда­юц­ца нам такімі та­му, што мы самі стаім на ка­ленях».
Зда­ец­ца, што ўся Гер­манія ша­лее з рас­ко­шы, та­му ма­дэрнізм ім так дас­па­добы. Ад­ны пішуць: «Гей буд­зе прэзідэн­там!» І боль­шасць усп­ры­мае гэ­та нар­маль­на. Іншыя сяд­зяць на сай­тах са­маза­бой­цаў у Інтэр­нэ­це…
За­ход­нееўра­пей­скае гра­мадст­ва ўво­гуле сур’ёз­на хво­рае. І хва­роба гэ­та па­чала­ся не ўчо­ра. Яш­чэ сто га­доў та­му яе прад­ка­заў Шпэнг­лер у «За­няпад­зе Еўро­пы».

Мой ар­ты­кул «Спо­ведзь бы­лога ма­дэрніста» — гэ­та бом­ба, міна, як жа­да­еце. У гэ­тым ар­ты­куле я зак­ладваў міны спе­цы­яль­на, каб ім (прыхільнікам ма­дэрнізму) узар­ва­лася і гэ­тыя ра­ны яны за­латаць не здо­лелі. Іх ра­зар­ве ад тых су­пярэч­насцей, якія яны ад­чу­юць, а мне… З Бо­гам мне лёг­ка.

Пісьменнік Але­сь Та­рановіч

— Ця­пер вы выс­ту­па­еце яш­чэ і як пісь­меннік. «Мас­тацт­ва» — сло­ва, больш трап­нае за арт?

— Бе­зумоўна, так. Рамкі выяў­лен­ча­га мас­тацт­ва не­вера­год­на вузкія — парт­рэт, пей­заж, на­цюр­морт, жан­ра­вая карціна — і рамкі гэ­тыя не ра­зар­веш. Мас­так гра­мадс­тва за са­бой па­весці не здо­лее, а вось ак­ту­аль­ны ар­ты­кул мо­жа пад­няць люд­зей. Пра­цу­ючы са сло­вам, ты ад­чу­ва­еш, што робіш місію.

— Ці не зда­ец­ца вам, што ў хуткім ча­се зда­рыц­ца кан­флікт паміж умен­нем і пра­фана­цы­яй у літа­рату­ры, як ён не­калі ад­быўся ў мас­тацт­ве?

— Ён ужо ёсць. Мо­ва Інтэр­нэ­та — пра­фана­цыя, панк-літа­рату­ра — пра­фана­цыя, літа­рату­ра аўтсай­да­раў — так­са­ма пра­фана­цыя…

Але, я ўпэўне­ны, у ад­рознен­не ад выяўлен­ча­га мас­тацт­ва, пра­фана­цыя і суб­куль­ту­ра ў літа­рату­ры доўга не зат­ры­ма­юц­ца.

— Я заўсё­ды ха­цеў спы­тац­ца: як ад­чуць той мо­мант, калі ты мо­жаш выс­тавіць гра­мадс­тву свае думкі, назіранні, раз­вагі? Сён­ня так шмат пісь­меннікаў… 20 га­доў, а ён ужо пісь­меннік!

— Нель­га спя­шац­ца з такім жа­дан­нем. Сён­ня пішуць усе, але чы­таць ня­ма ка­го. Я не ве­ру, што Шо­лахаў у свае 20 з не­чым га­доў напісаў «Ціхі Дон» — у такім уз­росце гэ­та не­маг­чы­ма. Я ўпэўне­ны (і маю та­му пац­верд­жан­не), што гэ­ты твор пісаў вялікі ка­лек­тыў аўта­раў. Та­кая глыбіня ў ра­зуменні і ўспры­няцці жыц­ця ў 20 га­доў — паст­ка для ша­раго­вага чы­тача.

— Жы­вучы ў Гер­маніі, вы пі­ша­це па-бе­ларус­ку. Хто ваш чы­тач у гэ­тай краіне?

— Па-бе­ларус­ку мя­не чы­та­юць бе­лару­сы у роз­ных краінах. Менш за ўсё ў Гер­маніі.

— Якім вам ба­чыц­ца сён­няшні стан бе­ларус­кай літа­рату­ры?

— Скла­дана ска­заць ад­назнач­на. Ма­гу адз­на­чыць, што сён­няшняя літа­рату­ра ціка­вей­шая за са­вец­кую. З про­зай сіту­ацыя больш скла­даная, чым з па­эзіяй. У Бе­ларусі заўсё­ды бра­кава­ла элітар­най літа­рату­ры.

— Як вы лічы­це, у якім ста­не зна­ходзіцца бе­ларус­кая мо­ва?

— Я не чуў на вуліцах Мінска не толькі бе­ларус­кай мо­вы, але і «тра­сянкі». За­тое ўсю­ды шыль­ды і рэк­ла­ма на расій­скай і ан­гель­скай.

Адзін зна­ёмы літа­ратар ска­заў, што ў яго­ным жыцці па­нуе бе­ларус­кая мо­ва — кнігі, Інтэр­нэт, сяб­ры… Ма­гу пры­весці ана­лаг.

У Гер­маніі жы­вуць два сла­вянскія на­роды — сор­бы і лу­жычы. Іх продкі калісьці зай­малі ўсю паўноч­ную Гер­манію. Сён­ня толькі не­калькі дзе­сят­каў ча­лавек раз­маўля­юць на сва­ёй мо­ве, вы­да­юць ча­сопіс і на­ват га­зету. Вось толькі пра гэ­тыя на­роды ма­ла хто ве­дае не толькі ў све­це, але і ў са­мой Гер­маніі.

— Якой ідэ­алогіі прыт­рым­лі­ва­ец­ца сён­няшняя Гер­манія?

— Ма­гу ска­заць, што пад­ручнікаў па ідэ­алогіі ў краіне ня­ма, але на­цыя­наль­ны дух, ед­насць, вельмі доб­ра ад­чу­ва­юц­ца. На­цы­яналь­нае яд­нанне, мусіць, гэ­так мож­на вы­разіць гра­мадс­кую пазіцыю нем­цаў. Гэ­таму не ву­чаць ця­пер, гэ­та глы­бока ў сэр­цах.

— Як мож­на па­раўнаць Мінск і Берлін?

— Гэ­та няп­ростае пы­тан­не. Калі нап­рыклад, ноч­чу апы­нуц­ца у Верхнім го­рад­зе аль­бо на Нямізе, то цяж­ка ўявіць, дзе ты зна­ходзішся, — у Бе­ларусі, Га­лан­дыі ці Гер­маніі.

Да­рэчы, і ся­рэд­няя кра­ма ў Мін­ску мае вы­бар у не­калькі ра­зоў боль­шы, чым зна­каміты ня­мецкі Lіdl, асабліва каўбас­ных вы­рабаў. Я ўво­гу­ле не ра­зумею, на­вош­та вы­раб­ля­ец­ца двац­цаць га­тун­каў ма­янэ­зу?

Мінчанкі вельмі ад­розніва­юц­ца ад берлінак. Яны выг­ля­да­юць, як прын­цэ­сы і ка­рале­вы, а ў Берліне жан­чы­ны сціпла ап­ра­на­юц­ца ва ўсё шэ­рае і чор­нае, амаль ніхто не ка­рыс­та­ец­ца кас­ме­тыкай. Быць se­xy тут лічыц­ца дрэн­ным гус­там. Фемінізм квітнее.

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/