18+

Вольга Гапеева: «Беларускія аўтары ўсё вымушаны рабіць самі»
21 ноября 2013 Интервью

Вольга Гапеева: «Беларускія аўтары ўсё вымушаны рабіць самі»

Апошняя кніга беларускай літаратаркі Вольгі Гапеевай «Вядомыя гісторыі» цалкам прысвечана ежы. «Большой» захваляваўся: а ці ёсць што есці нашым пісьменнікам? І пагутарыў з Вольгай пра хлеб надзённы, карпаратыў газеты «Літаратура і мастацтва» і ўласнае шоу.

Паэтка Вольга Гапеева

— Вольга, вы — выкладчыца ў двух універсітэтах, перакладчыца і паэтка. Хто больш?

— Паэтка.

— Ці магчыма ў Беларусі быць толькі паэтам?

— Малаверагодна. Толькі калі вас будзе спансаваць заможны муж ці жонка, можна не хадзіць на працу, а толькі сядзець ды пісаць. Калі жывеш сам, літаратурай грошы не заробіш.

— Кім працуе большасць беларускіх пісьменнікаў?

— Хто журналісты, хто выкладчыкі. Ёсць тыя, што працуюць у офісе. Гэтае пытанне — як пісьменніку зарабіць сабе на хлеб — існуе і ў Еўропе, але ж там яно менш актуальнае. Аўтар можа зарабляць на чытаннях. 200-300 еўра за выступ — за мяжой гэта нармальна. Што ў нас? Трэба даплачваць гледачам, каб прыходзілі. Але ўсё ж такі і ў іншых краінах мала хто зарабляе толькі пісьменніцтвам, можа, калі побач з Нобелеўкай стаіць.

— Ёсць яшчэ розныя гранты…

— Так, цудоўна, калі здарыцца атрымаць стыпендыю, з’ехаць і не думаць пра грошы. Я вось нядаўна была ў Вентспілсе, цяпер усім рэкламую гэтую праграму. Там даюць невялікія грошы — хапае, каб даехаць і сябе карміць, але ж усё роўна добра. Канешне, для беларусаў з грантамі ёсць свае цяжкасці: камісіі не дашлеш твор на роднай мове. Пераклад з беларускай на замежную — адна з асноўных праблем для нашых літаратараў.

Гэтае пытанне — як пісьменніку зарабіць сабе на хлеб — існуе і ў Еўропе, але ж там яно менш актуальнае. Аўтар можа зарабляць на чытаннях. 200-300 еўра за выступ — за мяжой гэта нармальна. Што у нас? Трэба даплачваць гледачам, каб прыходзілі.

— А зарабляць на продажы кніг у нас можна?

— Сумняюся. Нашы выдавецтвы працуюць на голым энтузіязме. Спытайце Логвінава ці Вішнёва, якія друкуюць сучасных аўтараў. Тут хоць бы ў нуль выйсці. Да таго ж частка нашых выдавецтваў мала працуе з аўдыторыяй, не звяртае ўвагі на сучасныя тэхналогіі. Цяпер жа столькі ўсяго ёсць! Але я разумею, чаму так адбываецца: у выдавецтвах не хапае лю-дзей, але ж хапае абавязкаў.

— Вашы апошнія кнігі афіцыйна можна спампаваць у інтэрнэце. 

— Так, гэта палітыка канкрэтнага выдавецтва.

— Не крыўдзіцеся вы, што кожны можа іх прачытаць і не заплаціць?

— Не, я ж аддала іх выдавецтву, вось яно няхай і крыўдзіцца. Мабыць, так і лепш: ні першую, ні другую маю кніжку ўжо немагчыма знайсці ў крамах, таму цяпер гэта адзіны варыянт іх існавання.

— Вы штосьці ад продажу кніг атрымліваеце?

— Не. Вось апошняя друкаваная кніга, выдавец даў мне не грошы, а пэўную колькасць кніжак «натурай». Зразумела, што прадаваць іх у мяне не атрымліваецца, я іх раздорваю. Можа, калі дзве прадам — і то добра.

— Студэнтам можна прапаноўваць.

— Можна, але я так не раблю. Яны, мне здаецца, наогул не ведаюць, чым я зай-маюся. Такое падваенне асобы: на працы я дацэнт, а ў вольны час — паэт. Ну, вось хтосьці з нашых пісьменнікаў — Акудовіч, Клінаў перакладаюцца на расейскую мову, так пашыраюць сваю аўдыторыю.

— Чаму тады Вольга Гапеева не па-чне пісаць па-руску і не заробіць шмат грошай?

— Не ведаю. Мне здаецца, у мяне не атрымаецца добра па-расейску, асабліва паэзія.

— А калі зрабіць добры пераклад? Выкладваць у сацыяльныя сеткi i…

— Стаць папулярнай і збіраць стадыёны? (смяецца). Я не адмаўляю магчымасці перакладу, але ж, па-першае, у Расіі і сваіх аўтараў хапае, па-другое, перакладныя вершы — заўсёды пытанне.

Пераклад з беларускай на замежную — адна з асноўных праблем для нашых літаратараў.

— Ці можа называцца беларускім паэт, які жыве ў Беларусі, але піша па-руску?

— Гэта трэба ў яго папытацца. Зараз будзе прыклад з сацыялінгвістыкі: каб выявіць, ці з’яўляецца мова непа-срэдна мовай або дыялектам, пра гэта пытаюцца ў яе носьбітаў. Калі яны кажуць: «Я лічу, што гэта мова», —  так і будзе. Тут ёсць пэўная паралель. Чалавек можа жыць у Беларусі, пісаць па-ангельску і казаць: «Я беларускі аўтар». Чаму не?

— Вось вы ведаеце шмат моў, чаму не пісаць па-англійску? 

— Для творчасці — толькі беларуская мова. Часам, калі доўга жывеш за мяжой, у галаву пачынаюць прыходзіць радкі… Магчыма, калі б я з’ехала, я б падумала пра гэта.

— Вы шмат часу праводзіце за мяжой, ад’езд ёсць у планах?

— Не. Мае «туды-сюды» мяне задавальняюць. Да таго ж, калі вырашу з’язджаць, прыйдзецца пераходзіць на іншую мову.

— Можна і тут зрабіць шоу Вольгі Гапеевай і ездзіць з канцэртамі, як тая Вера Палазкова.

— Канцэртная дзейнасць мне не вельмі падабаецца. Я лепш працую на камерную аўдыторыю, чым на стадыёны.

Чалавек можа жыць у Беларусі, пісаць па-ангельску і казаць: «Я беларускі аўтар». Чаму не?

— Уявіце, напрыклад, карпаратыў газеты «Літаратура і мастацтва» — і вас запрашаюць пачытаць свае вершы. Згадзіліся б?

— О, такіх прапаноў яшчэ не было, спадзяюся, што і не будзе. Але ж цікава: спевакі выступаюць, а чым паэты горшыя? Можа, усё б залежала ад таго, колькі мне прапанавалі б? Падумаць заўсёды можна.

— Хто ў Мінску прыходзіць слухаць паэтычныя чытанні?

— Вось і я заўсёды пытаюся, хто гэтыя людзі?! Гэта сарказм, канешне. Мне здаецца, што ўсё залежыць ад аўтара: напрыклад, на мяне і на Кавалеўскага будзе адна аўдыторыя, на Жыбуля — іншая. Можа, я і памыляюся.

— Вы казалі пра цяжкасці з перакладам. Як паэт павінен выбіраць сабе перакладчыка?

— Я адразу пачынаю засмучацца, калі пра пераклады кажу. Выбіраць трэба грунтоўна. Мне здаецца, праз тое, што я ведаю замежныя мовы, мае перакладчыкі пачынаюць мяне ненавідзець. Паміж аўтарам і перакладчыкам павінен быць давер і добрыя стасункі, каб першы мог сказаць: «Вось тут няўдала, прый-дзецца яшчэ падумаць», — а другі не пакрыўдзіўся. Таму што перакладчыкі часта думаюць, што ведаюць усё лепш, бо носьбіты мовы. Прабачце, дык я ж аўтар, я таксама штосьці пра свае вершы ведаю!

— Ці павінны перакладчыкі вершаў быць паэтамі?

— Такія мне падабаюцца больш. Яны лепш адчуваюць мову. Мы добра спрацаваліся з  перакладчыцай-паэткай: яна не ведала беларускую мову, але перакладала мае вершы на нямецкую з падрадкоўніка. Уявіце, якія бываюць складанасці. Вось радок:  «Вынесці на палі птушак чырвоных», два сэнсы. Не заўважылі пры перакладзе — усё, згубіўся верш.

Добра, ты напісаў кніжку — цяпер яшчэ дызайн прыдумай, піярам займіся, пасля па крамах разносіць будзеш. Сам, усё сам.

— Можа, лепш тады самой перакладаць?

— Не, я раблю толькі падрадкоўнікі. Лічыцца, што гэта маветон — не носьбіту мовы перакладаць свае вершы.

— Якія яшчэ цяжкасці існуюць у беларускіх аўтараў?

— Мы ўсё вымушаны рабіць самі. Добра, ты напісаў кніжку — цяпер яшчэ дызайн прыдумай, піярам займіся, пасля па крамах разносіць будзеш. Сам, усё сам. Я задумвалася пра ўласны сайт, і хтосьці з сяброў абяцаў дапамагчы, але ж у кожнага свае справы. Чым далей, тым менш падабаецца кагосьці прасіць, прыходзіцца самой глядзець, як рабіць.

— Апошняе пытанне. Вольга, скажыце, вы шчаслівая?

— Калі я стаю на прыпынку, гляджу на вечаровае сонца ды мост — гэта я. «Пралетарскую» цяпер уяўляю — мне робіцца прыемна ды цёпла. У гэты момант я шчаслівая. Да таго ж шчасце — гэта як чханне. У гэтым стане ўвесь час знаходзіцца немагчыма. Таму я адкажу так: я магу адчуваць сябе шчаслівай.

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/