18+

Экспаты. Чаму беларусцы добра ў Бразіліі: «Быццам дома, толькі без грыбоў і маразоў»
6 февраля 2018 Мир

Экспаты. Чаму беларусцы добра ў Бразіліі: «Быццам дома, толькі без грыбоў і маразоў»

«Большой» працягвае знаёміць з «экзатычнымі» экспатамі. На гэты раз не герой выбраў месца, а месца выбрала героя. Вольга распаваля, як знайшла мужа і спатоліла смагу роднай мовы ў Бразіліі, а яе муж з лёгкасцю патлумачыў землякам розніцу паміж Беларуссю і Расіяй.

Вольга Ермалева-Франко і Патэрсан Франко

Вольга ЕРМАЛАЕВА-ФРАНКО і Патэрсан ФРАНКО. Салвадор, штат Баія (Бразілія)

— Я жыву ў Бразіліі шэсць гадоў. Прыехала ў 2011-м, калі знайшла стажыроўку па студэнцкай праграме. Начытаўшыся Жоржы Амаду, жадала пабачыць ўсё на ўласнае вочы і перажыць такі вопыт. Так склалася, што мне адразу ўсё спадабалася, а на другі дзень у новай краіне пазнаёмілася з бразільцам Патэрсанам, які сёння мой муж. Калі стажыроўка скончылася, прабыла яшчэ пэўны час, потым з’ехала праз візавыя пытанні. Але вярнулася і жыву тут. У Салвадоры выкладаю расейскую мову як замежную і часам — ангельскую. Таксама навучаюся ў магістратуры ў архітэктурным, вывучаю архітэктурную спадчыну.

Патэрсан: Не сказаў бы, што ў Вольгі былі праблемы з інтэграцыяй. Бразільцы часта не ведаюць, дзе знаходзіцца Беларусь, што яна ўвогуле існуе. Часта думаюць, што гэта Расія ці яе частка, бо назвы краін на партугальскай мове вельмі падобныя, таму блытаніна непазбежная. Звычайна тлумачу, што розніца паміж гэтымі краінамі такая ж, як паміж Бразіліяй і Аргентынай, і ім адразу ўсе становіцца зразумела. Гістарычна мы супернікі ў футболе, і для бразільца быць зблытаным з аргентынцам — абраза. Пасля такога параўнання яны кажуць: окей, лепш не блытаць.

Вольга: Мой муж вывучыў беларускую мову, і ўжо невядома, хто яе ведае лепш. Дома размаўляем па-беларуску. Калі пазнаёміліся, я ведала партугальскую, а Патэрсан — рускую. Пасля таго як з’ездзілі ў Беларусь, вырашылі, што размаўляць па-руску неяк дзіўна, таму ён пачаў вучыць мову. Дзякуючы камунікацыі паміж намі праз паўгода Патэрсан загаварыў вольна.

Цікава, што беларускай мовы мне тут хапае больш, чым у Беларусі. Першы раз у жыцці магу спакойна размаўляць дома на мове і чуць яе ў адказ.

Мне было лёгка прызвычаіцца ў новай краіне. Мы жывем у Салвадоры — гэта досыць блізка да экватару. Тут марскі клімат і амаль увесь год аднолькавае надвор’е. Цёпла — плюс 25–27 градусаў, высокая вільготнасць і марскі брыз, спёка не адчуваецца, і светлавы дзень аднолькавы ўвесь год. Я заўседы марыла пра свет без зімы, вельмі хацела, каб да маіх снежаньскіх народзінаў снегу не было, а ён заўсёды выпадаў. Адсутнасць зімы мне падабаецца. А калі сумую, то Патэрсан дастае кавалак ільду з лядоўні і дорыць, каб я не сумавала.

Стаўленне да ежы тут амаль сакральнае. У Беларусі можна было не паабедаць — і нічога, а тут абед — гэта святое. Бо калі чалавек не пад’еў, то ён, напэўна, хутка захварэе і памрэ. З бразільскай ежай у меня была натуральная праблема. Тут усё смачна, разнастайна, на любы густ. Гэта прымусіла мяне і мужа таксама, бо наядаліся разам, заняцца спортам. Ужо колькі гадоў займаемся ў мацоўні і бегаем, у снежні пабяжым ужо трэці паўмарафон. Тут іншае стаўленне да спорту — моцна пашырана ідэя, што фізічная актыўнасць мусіць быць дасяжная для ўсіх.

Вольга і Патэрсан. Салвадор, штат Баія (Бразілія)

Цікава, што беларускай мовы мне тут хапае больш, чым у Беларусі. Першы раз у жыцці магу спакойна размаўляць дома на мове і чуць яе ў адказ. Што тычыцца матэрыяльнага, то мама прывозіць некаторыя прадукты, таму ў нас заўсёды ёсць запас грыбоў. Канешне, у Бразіліі прадаюць шампіньёны, але кожны беларус ведае, што шампіньёны — гэта не грыбы. Часам мне не хапае нашых круп. Пшонка толькі неаблушчанная і прадаецца для птушак. Сланечнікавае насенне таксама для птушак, але я купляю, а Патэрсан смяецца, калі я семкі ем. На дранікі і клёцкі інгрэдыенты заўседы ёсць. Гатавалі тут мачанку, верашчаку, нават жур.

У мяне ўсё добра. У сэнсе прыроды і клімату тут нашмат зручней. Вырашыліся нейкія праблемы са здароўем, не перасыхае скура ўзімку. Гэта дробязі, але яны паляпшаюць узровень жыцця. Насамрэч хочацца прыязджаць у Беларусь часцей, але каб вярнуцца жыць — пакуль не. Тут я адчуваю сябе як дома і не бачу прычын, па якіх бы я з’ехала. На адлегласці пачынаеш цаніць сваю родную краіну і паважаць тое, што раней не заўважаў: чыстыя вуліцы і добры грамадскі транспарт. Галоўнае, па чым я сумую, гэта па беларускіх народных спевах і па магчымасці паехаць на сапраўднае Купалле вадзіць карагоды, паскакаць праз вогнішча і паспяваць у добрай кампаніі.

Фото:
  • Вольга Ермалаева-Франко, Патэрсан Франко

Вам срочно нужна квартира на сутки в Барановичи? Не переживайте, наш сайт предоставляет вашему вниманию множество отличных предложений, чтобы Вы смогли максимально быстро и выгодно, а главное, без посредников снять квартиру в Барановичах. Более детальную информацию вы можете получить на нашем сайте: sutkibaranki.by

OOO «Высококачественные инженерные сети» осваивает новейшие технологии в строительстве инженерных сетей в Санкт-Петербурге. Начиная с 2007 года, наша компания успешно реализовала множество проектов в области строительства инженерных сетей: электрическое обеспечение, водоснабжение и газоснабжение. Более подробная информация на сайте: http://spbvis.ru/